Леанід Заіка: Пры зарплаце ў 700 даляраў пачак масла будзе каштаваць 5 даляраў
5
9:53, — Эканоміка
Выступаючы перад дэпутатамі і міністрамі са штогадовым пасланнем, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб да канца пяцігодкі сярэдні заробак быў даведзены да 700 даляраў.
Гэта рэальна, паспяшаўся пацвердзіць віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў. Гэта дасягальна, але тады зачыніцца больш ад паловы прадпрыемстваў, а многія банкі збанкрутуюцца, прагназуюць незалежныя эканамісты.
Аднак «Завтра твоей страны» вырашыла даведацца ў спецыялістаў, а якімі тады будуць кошты?
-- Сярэдняя зарплата ў 700 даляраў - гэта рэальна, калі браць катэгорыю супрацоўнікаў адміністрацыі прэзідэнта, Савета Міністраў і органаў аблвыканкамаў. Пры такой пастаноўцы пытання семсот даляраў нават будзе мала, -- лічыць кіраўнік Даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук. -- А што да ўсіх занятых у эканоміцы Беларусі, то такія тэмпы маглі б прывесці да таго, што больш паловы прадпрыемстваў зачыняцца, калі будуць выплачваць заробак такімі тэмпамі, а заадно пацягнуць за сабой і збанкрутавалыя банкі.
Для дасягнення выканання патрабаванняў Лукашэнкі, па словах эксперта, неабходна прыцягваць штогод па пяць мільярдаў даляраў прыватнага капіталу ў праекты капіталізацыі наяўных беларускіх прадпрыемстваў, у новыя сектары.
-- Для гэтага трэба мадэрнізаваць эканоміку, зрабіць прынамсі тое, што зрабілі краіны Балтыі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і часткова Ірландыі, якія за дваццаць гадоў здолелі ўзняць узровень прыбыткаў у чатыры разы, -- сцвярджае Яраславаў Раманчук.
Эканаміст не выключае, што гэта "рэальна, але не ў межах цэнтралізаванай планавай эканомікі".
-- Ніводная краіна, якая спалучае ў сабе цэнтралізаваную планавую эканоміку і таталітарызм, не дасягала ўзроўню прыбыткаў на душу насельніцтва больш за трынаццаць тысяч даляраў, - адзначае эксперт "Завтра твоей страны". - Не атрымаецца гэта і Беларусі.
-- Калі ў нафтаперапрацоўцы зарплата складае 800 даляраў, на БМЗ, у металургічнай прамысловасці – больш за 700, то калі зачыніць усе астатнія прадпрыемствы ў краіне, у нас ужо маецца такі паказнік, - адзначае кіраўнік Аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка. - У такім разе сярэдняя зарплата будзе павялічвацца з ростам высокапрыбытковых прадпрыемстваў, а ў сувязі з тым, што аднавіліся пастаўкі перапрацоўкі нафты, і нафта даражэе даволі хутка. Аднак пакуль сярэдні заробак вырасце да 700 даляраў, бензін можа каштаваць ужо два даляры за літр, двухсотграмовы пачак масла - пяць даляраў, а талерка рысу - чатыры даляры. Калі гэта ўлічыць, то і 700 даляраў будуць адпавядаць цяперашнім 350 далярам.
Дарэчы, Лукашэнка, выступаючы перад парламентам, агучыў практычна тую ж лічбу, якую сайт "Завтра твоей страны" прагназаваў яшчэ 15 красавіка, калі пісаў, што ўрад заклапаціўся пытаннем павелічэння сярэдняй зарплаты да 2010 года да 500 еўра ў сувязі з ростам працоўнай міграцыі з Беларусі ў Расею і Украіну. Праўда, эксперты (ды і члены ўрада) не ўпэўнены, што такое падвышэнне сярэдняга заробку дапаможа спыніць плыню міграцыі ў Расею і Украіну, дзе сярэднемесячныя прыбыткі ўжо рэальна вышэй за 500 еўра.
Па падліках некаторых высокіх чыноўнікаў, для таго, каб беларусы не з'язджалі, неабходна да 2010 года дасягнуць сярэдняга ўзроўню заробку памерам не меней за 1000 еўра. Можа, неўзабаве нам і такое паабяцаюць. Але пачак масла за 10 даляраў - гэта ўжо занадта!




