banner1 banner1 banner1

7.05.2008

Расея верне беларусам слуцкія паясы толькі наўзамен іншым каштоўнасцям 16

11:07, — Культура

Перадача калекцыі слуцкіх паясоў з Дзяржаўнага гістарычнага музея Расеі ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў сталае валоданне наўзамен беларускім музейным каштоўнасцям, цікавым для расейцаў, магчыма ў найбліжэйшай перспектыве.

Пра гэта 5 траўня паведаміў журналістам старшыня Падліковай палаты РФ Сяргей Сцяпашын, які ўзяў ўдзел у адкрыцці выставы слуцкіх паясоў у Менску.

"Па шчырасці, мне шкада, што даводзіцца казаць пра абмен, бо я хацеў бы, каб расейцы і беларусы жылі ў адной краіне і былі адным народам. Але, тым не менш, я разумею, што абмен - гэта нармалёвая формула", - адзначыў Сяргей Сцяпашын. Па ягоных словах, адпаведнае рашэнне можа быць абмеркавана ўжо ў найбліжэйшай будучыні, падчас планаванага візіту Уладзіміра Пуціна ў Беларусь у якасці прэм'ер-міністра Расеі.

"Сапраўды, у Беларусі ёсць тое, што цікава для нас. І я разумею, што слуцкія паясы - гэта для беларусаў не проста гістарычныя рэліквіі, а частка нацыянальнай душы. Няхай гэтае хараство, якое ўвасабляе сінтэз шматлікіх культурных традыцый - візантыйскай, заходнееўрапейскай і ўласна беларускай, захоўваецца ў нашых беларускіх братоў", - рэзюмаваў кіраўнік Падліковай палаты РФ. "Абяцаю, што слуцкія паясы я бяру пад сваю апеку ў якасці хобі", - дадаў ён.

Дзяржаўны гістарычны музей Расеі даў восем слуцкіх паясоў і два іх фрагменты на працяглае экспанаванне Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі.

Напісаць каментар (16)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6855)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6524)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6359)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5641)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5531)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4376)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4118)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3961)

13.05, 13:32, — Палітыка

Таемны сын (3950)

14.05, 9:53, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3892)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку