9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураган у Мьянме: колькасць ахвяраў можа перавысіць 60 тысяч (Відаэ)

1

Мільёны людзей засталіся без прытулку пасля праходжання па шэрагу раёнаў Мьянмы (Бірмы) ўрагана "Наргіс", паведаміў у сераду Эндру Кірквуд, дырэктар бірманскага аддзела міжнароднай дабрачыннай арганізацыі Save The Children.

Улады Мьянмы просяць сусветную супольнасць аб дапамозе, але пакуль 10 тон гуманітарнага грузу прыслаў толькі Таіланд.

Ён нагадаў, што, "згодна з афіцыйнымі дадзенымі ўладаў, загінулі 22 тысячы чалавек і 41 тысяча лічыцца зніклымі без вестак, аднак многія мяркуюць, што большасць людзей, якія зніклі, памерлі".

Па словах Кірквуда, ягоная інфармацыя, у асноўным, датычная дэльты ракі Іравадзі: гэты раён краіны лічыцца найбольш пацярпелым. Напярэдадні ў хрысціянскай дабрачыннай місіі World Vision, у якой ёсць прадстаўніцтва ў Мьянме, паведамілі, што, па іх адзнаках, агульная колькасць пацярпелых ад урагана можа перавысіць 2 млн чалавек.

Прадстаўнікі гэтай арганізацыі абляцелі пацярпелыя раёны на верталёце. Яны канстатавалі, што разбуральныя наступствы ўрагана, які пранёсся над Мьянмой у суботу, больш значныя за тыя, што засталіся пасля цунамі, якое абрынулася на Паўднёва-Ўсходнюю Азію ў снежні 2004 года, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на ИТАР-ТАСС.

Па папярэдніх адзнаках супрацоўнікаў World Vision, на аказанне першачарговай дапамогі і ўстараненне наступстваў стыхійнага бедства можа спатрэбіцца не менш за 3 млн даляраў.

Аказанне пацярпелым гуманітарнай дапамогі ўжо пачалі суседнія краіны: 7 красавіка ў Мьянму з Таіланда прыбылі першыя 10 тон гуманітарнай дапамогі.

Па словах прэм’ер-міністра каралеўства Самака Сунтаравта, дадаткова 30 тон медыкаментаў і 12 тон харча будуць накіраваныя ў Мьянму ў самы бліжэйшы час. Таіланд таксама накіруе ў суседнюю краіну 20 перасоўных шпіталяў з медыцынскім персаналам.

Сітуацыю з атрыманнем гуманітарнай дапамогі ўскладняе той факт, што ў буйнейшым аэрапорце краіны ў Янгоне выведзеная са строю пагружальна-разгружальная тэхніка і разгружаць самалёты выпадае ўручную. Аднак ваенныя ўлады заявілі, што будуць вітаць гуманітарную дапамогу ад сусветнай супольнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках