Беларусы вывешваюць транспаранты на «высотках», а нацыянальныя сцягі -- на электрадратах (Фота)
5- 7.05.2008, 16:03
3 мая актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» вывесілі ў менскім мікрараёне «Захад» нацыянальныя сцягі і расцяжкі з заклікам вызваліць палітычных вязняў – Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча.
Адзін з удзельнікаў акцыі, Павел, каментуе: "Барацьба за свабоду краіны неразрыўна звязаная з барацьбой за свабоду кожнага яе грамадзяніна, у тым ліку і тых, хто трапіў пад рэпрэсіі за свае палітычныя погляды.
У 1995 годзе замацаванне дыктатуры пачалося з адмены гістарычнай сімволікі нашай краіны. 14 мая – гадавіна гэтай даты. Але бел-чырвона-белы сцяг для тысяч беларусаў застаўся сімвалам свабоды, сімвалам супраціву. Тое, што, негледзячы на забароны, яго ўздымаюць на акцыях, вывешваюць над гарадскімі вуліцамі, усяляе надзею у сэрцы нашых прыхільнікаў. Я веру, што хутка мы будзем жыць у вольнай і дэмакратычнай краіне, у еўрапейскай Беларусі, у якой не будзе палітычных вязняў, прадажных чыноўнікаў і журналістаў, а над плошчай Незалежнасці, будзе ганарова лунаць дзяржаўны бел-чырвона-белы сцяг!"



