banner1 banner1 banner1

8.05.2008

Упраўленне ДАІ МУС: «Аналагічная сістэма «перасячэнняў» дзейнічае ў Нямеччыне з 30-х гадоў» важная навіна 24

8:30, — Аўто

Кіраўніцтва Дзяржаўтаінспекцыі патлумачыла, чаму збіраецца ўводзіць у Беларусі бальную сістэму ўліку парушэнняў правілаў дарожнага руху.

Увядзенне бальнай сістэмы ўліку парушэнняў правілаў дарожнага руху, якую рыхтуе міжведамная камісія, скіравана перадусім супраць злосных парушальнікаў. Па адзнаках ДАІ, яны складаюць 10-13 адсоткаў ад агульнага ліку кіроўцаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 7 траўня заявіў начальнік аддзела навукова-метадычнага і прававога забеспячэння Упраўлення ДАІ МУС Анатоль Сушко.

Па ягоных словах, у склад міжведамнай камісіі ўваходзяць прадстаўнікі Вярхоўнага суду, Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце, Савета бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў.

А.Сушко не змог адказаць на пытанне, калі можа быць уведзена бальная сістэма. Па ягоных словах, цяпер вызначаецца, якім чынам гэта будзе зроблена - занясеннем зменаў у дзейны Кодэкc аб адміністрацыйных правапарушэннях ці прыняццем асобнага заканадаўчага акту.

А.Сушко нагадаў, што падобная сістэма – перасячэнняў - існавала ў савецкія часы. Аналагічная сістэма дзейнічае ў Нямеччыне з 30-х гадоў, яна добра паказала сябе ў Францыі і працуе ў большасці краінаў Еўропы, адзначыў начальнік аддзела.

На гэты момант законапраект, якім прадугледжваецца адмена крымінальнай адказнасці за паўторнае кіраванне транспартным сродкам на працягу года ў стане алкагольнага ап'янення і ўвядзенне канфіскацыі аўтамабіляў за гэтае правапарушэнне, знаходзіцца "у працоўным стане". Пра гэта паведаміў Анатоль Сушко.

Па ягоных словах, прапрацоўваецца тэхналогія канфіскацыі транспартных сродкаў. Падрыхтоўкай праекту займаецца спецыяльная працоўная група.

Як адзначыў А.Сушко, падобная практыка існавала ў савецкія часы, калі транспартныя сродкі канфіскоўвалі ў кіроўцаў згодна з рашэннем суду. Цяпер у Літве і Арменіі гэта робіцца з рашэння начальніка ДАІ. У Беларусі, хутчэй за ўсё, аўтатранспарт будзе канфіскоўвацца ва ўладальнікаў з рашэння суду, паведаміў А.Сушко.

Напісаць каментар (24)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6997)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6604)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6430)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5726)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5624)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4580)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4193)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Таемны сын (4177)

14.05, 9:53, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4006)

14.05, 11:07, — Аўто

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (4005)

13.05, 13:32, — Палітыка

Подписка на рассылку