banner1 banner1 banner1

8.05.2008

Яйка Лукашэнкі: засакрэчаны праект ад невядомых асобаў (Фота) 11

11:29, — Грамадства

Віктара Юшчанку, Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку аб'ядноўвае адна рэч: усе яны валодаюць унікальнымі яйкамі з майстэрні рарытэтаў Аксаны Манахавай з Чарнігава (Украіна). Пра гэта піша " Комсомольская правда в Украине".

Адзінае афіцыйнае прадстаўніцтва майстэрні ўжо некалькі гадоў размяшчаецца ў Данецку. Па чутках, так атрымалася, бо тут жыве фанатычны калекцыянер, які ўжо сабраў больш за 110 манахаўскіх яйкаў.

Адметнасць гэтых твораў мастацтва ў тым, што іх ствараюць паводле засакрэчанага метаду ўжо некалькі дзесяцігоддзяў. Каб мазкоў алейнай фарбы па дрэве не было бачна, мастакі робяць пэндзлікі з трох валасінак калонка (гэта маленькі пушны звярок, падобны да тхара).

"Яйкі мы робім любога памеру. Вышыня іх можа быць ад 2,5 да 42 см. Ужываем адмысловы гатунак ліпы - толькі на такое дрэва ідэальна кладзецца фарба, лак, да таго ж яно досыць мяккае для апрацоўкі. Мы ствараем не толькі яйкі, але і абразы. А вось каштоўныя камяні ў сваёй працы не выкарыстоўваем. Жывапіс настолькі багаты сам па сабе, што не патрабуе такіх дадаткаў, - распавяла намесніца дырэктара майстэрні Манахавай Наталля Кавалёва.

Кожнае яйка - сапраўды ўнікальнае: двух аднолькавых не знойдзеш. Таму іх і замаўляюць часта ў падарунак ганаровым гасцям. Толькі ў выключным выпадку майстры могуць паўтарыць сваю працу для ўласнай калекцыі. Па словах Наталлі Кавалёвай, яны ўжо выконвалі спецзамовы для Дзяржаўнай Думы ў Расеі, для мітрапаліта Уладзіміра, прэзідэнтам... А вось эскіз для яйка беларускаму кіраўніку Аляксандру Лукашэнку не захаваўся нават у архівах майстэрні. Падарунак быў засакрэчаным праектам ад невядомых асобаў.

Затое дакладна вядома, што ў Віктара Юшчанкі яйка важыць каля 1 кг, 35,5 см у вышыню і каштуе больш за 2000 даляраў, а яйка Уладзіміра Пуціна больш сціплае - важыць каля 600 г, 25 см у вышыню і каштуе больш за 1500 даляраў.

Напісаць каментар (11)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Аўтазак з чарнобыльскага шляху

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

90 гадоў Беларускай Народнай Рэспубліцы

Жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

У Лукашэнкі няма будучыні (5214)

8.05, 10:35, — Палітыка

«Московский комсомолец»: Снял белоруса — изменил Лукашенко (4865)

6.05, 15:16, — Палітыка

Зміцер Бандарэнка: «Адказ на рэпрэсіі – байкот» (4368)

7.05, 12:23, — Палітыка

Павал Шарамет: «Лукашэнка вырашыў прадаць Беларусь Расеі» (4312)

8.05, 9:58, — Палітыка

Яйка Лукашэнкі: засакрэчаны праект ад невядомых асобаў (Фота) (4222)

8.05, 11:29, — Грамадства

Дом пад Менскам каштуе, як віла на Кіпры (4074)

8.05, 12:08, — Грамадства

У Беларусі не працуюць міжнародныя перавозчыкі FedEX і UPS (3965)

8.05, 17:44, — Грамадства

Джонатан Мур: «Возможны санкции против других белорусских предприятий, контролируемых государством» (Видео) (3549)

8.05, 18:35, — Палітыка

Еўропе надакучылі пустыя абяцанні беларускіх уладаў (3356)

8.05, 18:34, — Палітыка

На трасе Магілёў-Менск стварылася гіганцкая пробка (Фота) (2933)

7.05, 13:53, — Грамадства

Подписка на рассылку