9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Міжнародная амністыя» заклікае падтрымаць кінутага ў турму КДБ Эмануіла Зэльцэра

5

Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" ладзіць акцыю ў падтрымку амерыканскага юрыста Эмануіла Зэльцэра.

Арганізацыя заклікае сваіх прыхільнікаў звяртацца да беларускіх уладаў з заклікам неадкладна забяспечыць Зэльцэру неабходныя лекі, а таксама правесці незалежны разгляд фактаў фізічнага гвалту над ім, каб пакараць вінаватых, паведамляе БелаПАН.

Як паведамляецца ў заяве міжнародных праваабаронцаў, Эмануіл Зэльцэр быў затрыманы ў Менску 12 сакавіка. 21 сакавіка яму было высунута абвінавачанне ва ўжыванні загадзя падробных дакументаў. Зэльцэр трымаецца ў следчым ізалятары КДБ, дзе яго "дапытвалі і збівалі, адмовіўшы ў леках, якія ён прымае з прычыны цукроўкі і артрыту".

Консулу ЗША Кэралайн Сэвідж двойчы дазволілі наведаць яго, 27 сакавіка і 25 красавіка. Пасля другога візіту яна паведаміла пра пагаршэнне стану яго здароўя - ён моцна схуднеў, з цяжкасцю перасоўваецца і размаўляе.

"Міжнародная амністыя" заклікае пісаць беларускаму кіраўніку Аляксандру Лукашэнку, генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу і міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву і заклікаць іх забяспечыць Зэльцэру абарону ад фізічнага гвалту, а таксама дазволіць яму рэгулярныя сустрэчы з консулам ЗША, адвакатам і лекарам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках