9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія ўхваліла ўступ Славакіі ў зону еўра

1

Еўрапейская камісія 7 мая ўхваліла ўвядзенне ў Славакіі адзінай еўрапейскай валюты з 1 студзеня 2009 года. Такім чынам, гэтая краіна стане 16-м сябрам еўразоны, адзначае газета The Financial Times.

Па правілах Еўрапейскага звяза, дзяржава можа прэтэндаваць на ўступ у зону еўра, калі выканае шэраг макраэканамічных патрабаванняў, у тым ліку па памеры дзяржаўнай пазыкі, дэфіцыце бюджэту і базавым стаўкам Цэнтрабанка. Важнейшы з нарматываў тычыцца ўзроўню інфляцыі. З-за яго еўра ў сваіх краінах пакуль не могуць увесці прыбалтыйскія краіны і Польшча.

Чакаецца, што фармальнае ўхваленне Еўразвяз выдасць Славакіі на спецыяльным паседжанні міністраў краінаў Еўразвяза ўлетку 2008 года, гаворыцца ў афіцыйных матэрыялах Еўракамісіі.

У студзені 2008 года ў зону еўра ўвайшлі дзве краіны - Мальта і Кіпр. Годам раней аналагічны крок прадпрыняла Славенія. Усе гэтыя краіны ўвайшлі ў Еўразвяз у 2004 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках