У Сочы загінуў рафтэр з Беларусі
16:23, — Здарэнне
Пад час сплаву на рафтах па рацэ Мзымта пад Сочы (Краснадарскі край) загінуў спартсмен з Беларусі.
"Трагедыя адбылася 7 мая", - паведамілі агенцтву "Интерфакс-Юг" у Паўднёвым рэгіянальным ратавальным атрадзе МНС Расеі.
Суразмоўца агенцтва адзначыў, што пад час трэніровачнай гонкі беларускай каманды рафт перакуліўся, і адзін спартсмен не вынырнуў.
"Такія выпадкі ўвесну здараюцца часта, паколькі горная рака Мзымта вельмі небяспечная пад час паўнаводдзя", - сказаў суразмоўца агенцтва.




