banner1 banner1 banner1

13.06.2008

Жанна Літвіна: Палітыка ўлады ў дачыненні да незалежных СМІ застаецца вельмі жорсткай 5

9:13, — Свабода слова

Новы Закон аб СМІ, які днямі мусіць прыняць “палата прадстаўнікоў”, істотна ўкладняе жыццё журналістаў. Пра гэта ў чацвер казалі кіраўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).

Старшыня БАЖ Жанна Літвіна адразу адзначыла, што гэты законапраект "распрацоўваўся ў закрытым рэжыме”. Па яе словах, да распрацоўкі законапраекту не былі прыцягнутыя ні айчынныя, ні замежныя незалежныя спецыялісты, паведамляе "Нямецкая хваля"

“Прадстаўнікі нашай улады не аднойчы агучвалі сваю гатоўнасць накіраваць законапраекты, якія тычацца сродкаў масавай інфармацыі, на экспертызу еўрапейскім экспертам. Калі афіцыйны Менск сёння сапраўды думае хоць пра нейкае наладжванне адносінаў з еўрапейскімі краінамі, з еўрапейскімі інстытутамі, то трэба, каб гэтыя абяцанкі таксама былі выкананыя”, - упэўнена Літвіна.

Негатыву больш чым пазітыву

Паводле намесніка старшыні БАЖ Андрэя Бастунца, адмоўнага ў законапраекце значна больш за станоўчае: “Прадпрымальнікі зараз не змогуць выступаць у якасці рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі, такое права нададзена толькі юрыдычным асобам; уводзіцца абмежаванне на замежны капітал у статутных фондах рэдакцый СМІ трыццаццю адсоткамі; распаўсюд прадукцыі замежных СМІ патрабуе атрымання дазволу, Мінінфарм распрацоўвае адзіную форму журналісцкага пасведчання”.

Ёсць яшчэ цэлы шэраг новаўвядзенняў, якія ўскладняюць працу журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі. Напрыклад, з шасці месяцаў да году павялічаны перыяд, цягам якога СМІ абавязаныя захоўваць арыгіналы распаўсюджаных матэр’ялаў. Забараняецца скажэнне агульнапрынятых нормаў мовы, ажыццяўленне прафесійнае дзейнасці журналістаў замежных СМІ на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі. Таксама ўводзіцца палажэнне аб адказнасці СМІ за распаўсюд недаставернай інфармацыі, якая можа нанесці ўрон дзяржаўным і грамадскім інтарэсам і гэтак далей.

Законапраект дае вызначэнне СМІ як “формы перыядычнага распаўсюду масавай інфармацыі з выкарыстаннем друку, тэлерадыёвяшчання, глабальнай кампутарнай сеткі інтэрнет”. Правам вызначэння парадку распаўсюду СМІ праз інтэрнет надзяляецца Савет міністраў. Як адзначыў юрыст цэнтру прававой абароны СМІ пры БАЖ Юры Тапарашаў, “гэта абсалютна ненармальная з’ява, калі вельмі востры бок інфармацыйнае дзейнасці будзе рэгуляваць кабінет міністраў, то бок чыноўнік, без усялякага ўмяшальніцтва заканадаўцаў”.

Неабходная прафесійная кансалідацыя

Жанна Літвіна падкрэсліла, што “пытанне, звязанае з бяспекай-небяспекай сённяшняй улады, - гэта абарачэнне інфармацыі ў інтэрнеце. Для мяне жаданне кантраляваць інтэрнет – яшчэ адное пацверджанне, што палітыка ўлады ў дачыненні да сродкаў масавай інфармацыі, асабліва незалежных, застаецца вельмі жорсткай. Яна паслядоўная, асэнсаваная. І менавіта ў гэтай сітуацыі, у гэтыя дні нам неверагодна патрэбная прафесійная кансалідацыя”.

Пры канцы Жанна Літвіна заявіла: “Мы патрабуем шырокай дыскусіі і шырокага абмеркавання тых нормаў, якія ўжо сёння ёсць у законапраекце. Мы нагадаем “дэпутатам” пра тую адказнасць крокаў, якія яны зробяць падчас галасавання за гэты законапраект”.

Тым часам, намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец падкрэсліў, што ў законапраекце ёсць і некаторыя станоўчыя моманты, напрыклад, тое, што інтэрнэт-варыянты зарэгістраваных у Міністэрстве інфармацыі друкаваных СМІ не падлягаюць асобнай рэгістрацыі.

Апроч таго, “у законапраекце адсутнічае ўзгадненне размяшчэння СМІ з мясцовымі ўладамі для рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі. Раней гэтую прыступку не маглі прайсці большасць патэнцыйных заснавальнікаў СМІ. Прычым абскардзіць дзеянні мясцовых уладаў у судовым парадку таксама было немагчыма. Але няма гарантыяў, што яно не з’явіцца падчас абмеркавання законапраекта ў парламенце”, - выказаў сваю перасьцярогу юрыст БАЖ.

Напісаць каментар (5)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта21.11.0822.11.08
EUR2 685.932 694.56
USD2 146.002 148.00
RUB77.8377.92

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

В Минске поставили памятник мальчику в генеральской форме (Фото) (8955)

15.11, 21:41, — Грамадства

Катэджы, у якіх жывуць міліцэйскія чыноўнікі (Фота) (7813)

20.11, 8:58, — Палітыка

Шэраг беларускіх банкаў спынілі выдачу крэдытаў (Спіс) (5047)

19.11, 12:00, — Эканоміка

«Суровые» будни Лукашенко и его сыновей: «Мы прорезаем прорубь, ныряем туда и бежим по снегу в парилку» (5013)

18.11, 13:38, — Палітыка

Жесткая посадка (4837)

20.11, 14:44, Леонид Злотников, «Белорусы и рынок» — Эканоміка

Нацбанк увёў забарону на набыццё валюты (4706)

14.11, 18:06, — Эканоміка

Ператрус у офісе Мілінкевіча (Абноўлена, фота) (4537)

18.11, 16:08, — Палітыка

Імпарцёры ў шоку ад пастановы Нацбанка (4215)

18.11, 12:32, — Эканоміка

Лондан згубна ўплывае на беларускіх чыноўнікаў (4101)

19.11, 13:00, — Палітыка

Прадпрыемствы спыняюцца. МАЗ пераходзіць на скарочаны працоўны тыдзень (3928)

20.11, 15:36, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: