9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берліне распачалася фотавыстава «Барацьба за свабоду прэсы ў Беларусі»

У Берліне 13 чэрвеня ў памяшканні аб’яднання прафесійных саюзаў Verd.di распачалася фотавыстава «Барацьба за свабоду прэсы ў Беларусі».

Выстава арганізаваная Еўрапейскай Федэрацыяй Журналістаў (EFJ) сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, паведамляе прэс-служба БАЖ.

На выставе прадстаўленыя фотаздымкі, якія адлюстроўваюць “асаблівасці” працы беларускіх журналістаў. Усяго выстава складаецца з двух дзесяткаў фотакадраў, якія адлюстроўваюць амаль 10 гадоў працы беларускіх незалежных журналістаў.

Каля паловы здымкаў датаваныя 2008 годам. Сярод іх — фотаздымкі, зробленыя падчас ператрусаў у кватэрах журналістаў, вызвалення карэспандэнта «Нашай Нівы» Сямёна Печанко, а таксама здымкі працы журналістаў падчас вулічных акцыяў.

Фотавыстава «Барацьба за свабоду прэсы ў Беларусі» адбываецца ў межах штогадовай канферэнцыі Еўрапейскай Федэрацыі Журналістаў (EFJ). У гэтым годзе канферэнцыя мае назву «Журналістыка на ростанях». Яна прысвечана ўзаемадзеянню і барацьбе паміж журналістамі і іхнымі наймальнікамі.

У канферэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі 34 краінаў Еўропы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках