banner1 banner1 banner1

16.06.2008

Суддзя Гусакова: У рэдакцыі «Народнай волі» адсутнічае права на зварот у суд

15:49, — Палітыка

Суддзя Маскоўскага суду Менска В.А.Гусакова адмовіла рэдакцыі газеты «Народная Воля» і журналістцы Марыне Коктыш у праве прыцягнуць да адказнасці “палату прадстаўнікоў” і Савет бяспекі прэзідэнта.

Суддзя Гусакова В.А. адмовіла журналістцы ў праве прыцягнуць да судовай адказнасці “палату прадстаўнікоў” за адмову акрэдытаваць Марыну Коктыш для асвятлення падзеяў, што адбываюцца ў “парламенце”. Рэдакцыя выдання, якая хацела з той самай нагоды прыцягнуць да адказнасці Службу бяспекі прэзідэнта, атрымала гэткую ж адмову - на той падставе, што як у журналісткі, так і ў рэдакцыі нібыта адсутнічае права на зварот у суд, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Як паведаміла Марына Коктыш, спадзяванняў на тое, што ёй удасца засудзіць дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў”, не было ад самага пачатку. Але яе вельмі ўразілі тлумачэнні суддзі: «У адказе за подпісам суддзі Гусаковай, якія я атрымала 14 чэрвеня, гаворыцца, што «суд вырашыў адмовіць ва ўзбуджэнні справы «Коктыш супраць “палаты прадстаўнікоў”». Здзіўляе іншае — адмовілі на той падставе, што ў мяне «адсутнічае права на зварот у суд»!

Літаральна такі ж адказ атрымаў 16 чэрвеня галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч. Сп. Сярэдзіч патрабаваў, каб суд прымусіў Службу бяспекі прэзідэнта даць адказ на яго ліст амаль трохмесячнай даўніны, у якім рэдактар патрабаваў тлумачэнняў: чаму прэзідэнцкая ахова забараніла Марыне Коктыш прысутнічаць на паседжаннях Палаты прадстаўнікоў? З адказу вынікае, што і на гэты зварот у суд у іх «адсутнічае права».

Між тым, як патлумачыў намеснік кіраўніка БАЖ, юрыст Цэнтру прававой абароны СМІ пры БАЖ Андрэй Бастунец, права на абарону сваіх правоў праз суд замацавана ў Канстытуцыі Беларусі. І права гэта маюць як юрыдычныя, так і прыватныя асобы. «Таму нельга казаць, што яны „не маюць такога права“. Гэта не больш, чым нежаданне суда брацца за разгляд гэтай справы. Як і раней — нежаданне судоў разглядаць звароты рэдакцый, якіх выкінулі з падпіскі. У такой сітуацыі рэдакцыі і журналістцы неабходна звяртацца ў суд вышэйшай інстанцыі».

Менавіта гэта, па інфармацыі ГА «БАЖ», і збіраюцца зрабіць «Народная воля» і намесніца рэдактара Марына Коктыш, якія найбліжэйшымі днямі звернуцца ў Менскі гарадскі суд.

«Мы лічым, што і “палата прадстаўнікоў”, і Служба бяспекі парушаюць беларускае заканадаўства — у прыватнасці, Закон „Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі“, — зазначыла спн. Коктыш. — Мы лічым, што суд павінен прымусіць чыноўнікаў выконваць закон, законы напісаныя не толькі для простых людзей. Чыноўнікаў таксама трэба вучыць іх выконваць. Але суд так не лічыць. Мы не патрабавалі нічога невыканальнага - толькі адказаць на наш ліст!»

Нагадаем, што першапачаткова падставай для судовага зыску стала адмова акрэдытаваць Марыну Коктыш у “палаце прадстаўнікоў”. Яшчэ ўвосень журналістка звярнулася ва ўстаноўленым парадку з просьбай аб акрэдытацыі пры ППНС. Нягледзячы на тое, што Марына Коктыш была акрэдытаваная там на працягу некалькіх апошніх гадоў, ёй без тлумачэння прычын гэтым разам у акрэдытацыі адмовілі. У адказ рэдакцыя накіравала зварот да старшыні “палаты прадстаўнікоў” Вадзіма Папова. Адказаў журналістам не спікер, а старшыня Камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Юрый Кулакоўскі. У вуснай форме ён патлумачыў, што журналістцы забаронены допуск у Дом ураду.

Рэдакцыя і Марына Коктыш накіравалі яшчэ адну скаргу, на якую ім ізноў адказаў сп. Кулакоўскі — гэтым разам ужо ў пісьмовай форме. Паводле ліста, рашэнне аб адмове ў допуску прыняла Служба бяспекі прэзідэнта.

Як паведаміла прэс-службе БАЖ Марына Коктыш, рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч накіраваў афіцыйны зварот на імя кіраўніка Службы аховы прэзідэнта Андрэя Уцюрына з патрабаваннямі тлумачэнняў. З таго часу мінула больш за 2 месяцы, але ніякага адказу на свой ліст рэдакцыя не атрымала.

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  16.03.10  17.03.10
EUR4 068.124 060.82
USD2 961.002 968.00
RUB100.94100.87

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   17.03   18.03 
Брэст Снег+2
+1
Дождь со снегом+4
+1
Віцебск Снег-4
-14
Снег+1
-14
Гомель Снег-3
-12
Снег+2
-12
Гродна Снег+2
0
Дождь со снегом+3
0
Мінск Снег-4
-9
Снег+2
-10
Магілёў Снег-4
-14
Снег+1
-13

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: