banner1 banner1 banner1

18.06.2008

«Кастрычніцкую» зачынілі на нявызначаны тэрмін? важная навіна 15

16:23, — Грамадства

Днямі стала вядома, што ўкраінскія метрабудаўнікі адмовіліся дапамагаць беларусам у рамонце станцыі “Кастрычніцкая” з прычыны нерэальнасці тэрміну выканання працы. У беларускіх спецыялістаў досведу па дэмантажы эскалатараў няма.

Станцыя метро “Кастрычніцкая” цалкам зачынілася для пасажыраў 9 чэрвеня. Цяпер пад зямлёй дэмантуюцца тры старыя эскалатары і ўсталёўваецца новы, вытворчасці “Крукаўскага вагонабудаўнічага завода” (Украіна). Скончыць рамонт планавалася да 1 верасня. Але спецыялісты з Украіны такі тэрмін лічаць нерэальным. Таму, па іх словах, і адмовіліся дапамагаць, паведамляе “Еўрарадыё”.

“Нас запрашалі, але ў нас з’явіліся іншыя замовы. Мы папярэджвалі — калі б гэтыя тэрміны былі ўзгодненыя раней, можна было б і пачынаць раней... А так, нават сёння няма ніякай канкрэтыкі, усё толькі вырашаецца, а тэрмін застаецца ранейшым – 1 верасня. Тыя тэрміны, якія заклалі (3 месяцы), яны проста нерэальныя”, - кажа прадстаўнік Крукаўскага вагонабудаўнічага заводу.

Па падліках кіеўскага метрапалітэна, рэканструкцыя, як мінімум, павінна працягнуцца да лістапада. “Кіеўскі метрапалітэн падлічваў аб’ём работ і даваў свае рэкамендацыі. Пры ўсім аб’ёме гэта выходзіла 4,5-5 месяцаў”.

Прадстаўнік Крукаўскага вагонабудаўнічага завода патлумачыў спецыфіку працы і расказаў, чаму ўкласціся да 1 верасня нерэальна. “ Трэба дэмантаваць усе эскалатары. Спачатку трэба падрыхтаваць для гэтага плошчы, толькі потым рабіць дэмантаж старых эскалатараў. Пасля будзе цалкам прыбірацца стары падмурак, закладацца новы падмурак. А падмурку, як вы разумееце трэба выстаяцца – застыць, прыняць свае формы... Гэта таксама час...”

Эскалатары старыя трэба не проста паламаць і выкінуць на смецце. Іх трэба ахайна дэмантаваць, усё гэта раскласці і вывезці, каб далей іх можна было дзесьці выкарыстоўваць, - кажа спецыяліст.

Рэканструкцыяй станцыі “Кастрычніцкая” займаецца УП “Менскметрабуд”. Досведу па дэмантажы эскалатараў арганізацыя не мае. Беларускіх будаўнікоў, вядома, не па сваёй волі паставілі ў такія ўмовы. Таму іх нежаданне каментаваць тэрміны зразумелае. Кажуць, што на такі аб’ём прац патрэбны год, а не тры месяцы.

“Я б не хацеў выносіць гэтае пытаньне на абмеркаванне грамадскасці. Не трэба нічога каментаваць. Напішыце лепш пра пасяўную ці пра ўборачную. Усе хочуць чужымі рукамі за тыдзень зрабіць працу, якую трэба выконваць год...”, - заявіў прадстаўнік “Менскметрабуду”.

Напісаць каментар (15)


Экспарт

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта


Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  22.05.12  23.05.12
EUR10 510.0010 420.00
USD8 230.008 140.00
RUB264.00262.00

Надвор'е ў Беларусі

   23.05   24.05 
Брэст Гроза+28
+13
Ясно+21
+13
Віцебск Небольшой дождь+20
+7
Солнечно+17
+9
Гомель Ясно+27
+12
Ветренно+20
+11
Гродна Небольшой дождь+23
+11
Солнечно+18
+11
Мінск Дождь+23
+8
Ветренно+18
+8
Магілёў Дождь+23
+8
Солнечно+17
+8

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: