10 чэрвеня 2026, Серада, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмовіўся прыцягнуць Мянцюка ў якасці суадказніка па справе аб «жывым шчыце»

10

Суд адхіліў хадайніцтва адваката абвінавачаных па справе аб "жывым шчыце" Васіля Тулякова аб прыцягненні ў якасці суадказніка кіроўцы аўтамабіля Volkswagen Рамана Мянцюка, які лічыцца вінаватым у ДТЗ 2 сакавіка пад Менскам.

Таксама адхілена хадайніцтва адваката пацярпелых Веры Страмкоўскай аб выкліку ў якасці сведкі начальніка ДАІ Менска Дзмітрыя Карзюка, паведамляе Інтэрфакс.

Разам з тым суддзя Ірына Майко задаволіла хадайніцтва В.Страмкоўскай аб выкліку ў якасці сведкі начальніка аддзела дарожнага руху ДАІ МУС Юрыя Траяна.

14 сакавіка 2008 года пракуратура завяла крымінальную справу адносна 4 супрацоўнікаў аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС Менска, якія ўдзельнічалі ў затрыманні п'янага кіроўцы Рамана Мянцюка на трасе "Менск-Мікашэвічы" 2 сакавіка. Крымінальная справа было заведзена па ч. 1 арт. 424 "Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі" Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Р.Мянцюк ехаў з хуткасцю 160 км/г, калі супрацоўнікі ДАІ пачалі пераслед. Каб спыніць машыну з парушальнікам, супрацоўнікі ДАІ Кастрычніцкага раёна Менска выбудавалі загароджу з некалькіх прыватных машын, у якіх былі людзі. Адносна Р.Мянцюка таксама распачата крымінальная справа за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане. Ён абвешчаны ў вышук.

Слуханні па справе пачаліся ў чацвер у судзе Менскага раёна і горада Заслаўя, па ёй праходзіць двое абвінавачаных і пяць пацярпелых.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках