9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Пажаданні дэмакратаў, магчыма, будуць улічвацца

10

Пажаданні Аб'яднаных дэмакратычных сілаў аб уключэнні іх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій, магчыма, будуць улічвацца. Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Лукашэнка, з яе словаў, "станоўча выказаўся адносна таго, каб сябры палітычных партый былі залічаны ў склад акруговых выбарчых камісій. Зразумела, з улікам наяўнасці ў гэтых асобаў досведу працы і іншых вартасцяў, сярод іншага палітычнай сталасці", - цытуе Ярмошыну БелаПАН.

Л.Ярмошына паведаміла, што не бачыла спіса кандыдатаў АДС для працы ў акруговых выбарчых камісіях. "Мяне гэты спіс не можа цікавіць. Цэнтралізаваных спісаў кандыдатаў для працы ў акруговых камісіях быць не можа", - падкрэсліла яна.

Кіраўнічка Цэнтравыбаркаму адзначыла, што высоўваць кандыдатаў у склад акруговых камісій маюць права палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні. "Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы - гэта нейкі кангламерат, агульная назва, якая не мае нічога агульнага з правам вылучэння. Высоўваць кандыдатаў трэба на паседжанні кіравальных органаў партый і аб'яднанняў, а пасля - падаць пратаколы ці выпісы з іх у адпаведны аблвыканкам або савет", - сказала Л.Ярмошына.

Нагадаем, палітрада АДС 8 чэрвеня зацвердзіла спіс са 110 кандыдатаў для працы ў акруговых выбарчых камісіях. Спіс фармаваўся паводле наступных крытэраў: наяўнасць досведу працы ў дзяржструктурах; грамадска-палітычны і сацыяльны статус; месца цяперашняй працы; адукацыя. У спіс увайшлі такія вядомыя палітыкі, як Станіслаў Шушкевіч, Мечаслаў Грыб, Аляксандр Сасноў, Павел Казлоўскі, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Леў Марголін.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках