9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Парфяновіч: «Цяпер у Беларусі парламента няма»

4
Уладзімір Парфяновіч: «Цяпер у Беларусі парламента няма»

На днях Аляксандр Лукашэнка агучыў заяву, якой моцна здзівіў былых дэпутатаў "палаты прадстаўнікоў". "Парламент - гэта найвышэйшы заканадаўчы орган улады, туды трэба прыйсці і пісаць законы", - сказаў беларускі кіраўнік, разважаючы пра будучы склад "палаткі".

- Аніводны законапраект "парламентам" не падрыхтаваны, - заявіў у інтэрв'ю "Белорусскому партизану" тройчы алімпійскі чэмпіён, дэпутат "палаты прадстаўнікоў" 2-га склікання Уладзімір Парфяновіч. - У Авальнай зале абмяркоўваюцца толькі тыя законапраекты, што распрацоўваюцца ў Цэнтры законапраектнай дзейнасці пры Адміністрацыі прэзідэнта. Усе законапраекты трапляюць у Авальную залу адтуль. Аніводны праект закона "дэпутатам" не быў напісаны.

У свій час я падрыхтаваў законапраект па ўзмацненні барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Але аддаў год на тое, каб яго ўзгадніць! Пры такім стаўленні ніхто проста не хоча гэтым займацца. А калі шчыра, то шмат хто проста не хоча лезці на ражон: іх цалкам задавальняе заробак, месца працы.

Таму "дэпутаты" у парламенце не пішуць законы. Лукашэнка сказаў няпраўду. Яны іх толькі разглядаюць і ўхваляюць. Выходзіць, Лукашэнка не ведае, чым сёння займаюцца "дэпутаты". Або мяркуе па тых часах, калі ў Беларусі яшчэ быў Вярхоўны Савет, дзе працавалі сапраўдныя дэпутаты. А цяпер у Беларусі "парламента" няма - у нас "палатай прадстаўнікоў" кіруе Адміністрацыя прэзідэнта, -- адзначыў Уладзімір Парфяновіч.

Нагадаем, што ўвосень 2008 года ў Беларусі плануецца правядзенне парламенцкіх "выбараў". З 1996 года ўсе выбары і рэферэндумы ў Беларусі былі прызнаны міжнароднымі арганізацыямі несвабоднымі і недэмакратычнымі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках