10 чэрвеня 2026, Серада, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намесніца старшыні АГП Людміла Гразнова: «Апазіцыя можа байкатаваць выбары»

4

Далей за належную рысу апазіцыі ў часе "парламенцкіх выбараў" заходзіць дазволена не будзе, лічыць намесніца старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Людміла Гразнова.

У Беларусі стартавалі "парламенцкія выбары". Ніжнюю палату "нацыянальнага сходу" будуць абіраць 28 верасня. Учора Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ. Ён таксама выдаў дэкрэт, які забяспечвае ўдзел у выбарчай кампаніі ўсіх палітычных партый, піша "Независимая газета".

Са словаў старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэферэндумаў Беларусі Лідзіі Ярмошынай, "вызначана, што выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета рэспублікі стартуе 24 чэрвеня". Па словах кіраўнічкі Цэнтравыбаркаму, яна яшчэ ў мінулую пятніцу абмеркавала пытанні, датычныя правядзення выбарчай кампаніі, з кіраўніком дзяржавы і атрымала ад Аляксандра Лукашэнкі загад правесці выбары дэмакратычна і максімальна адкрыта. Для гэтага нацыянальныя і міжнародныя назіральнікі павінны мець увесь аб'ём інфармацыі аб падрыхтоўцы выбарчай кампаніі і працэсах непасрэдна на выбарчых участках, у выбарчых камісіях у дзень выбараў. Аднак прадстаўнікі беларускай апазіцыі сумняюцца, што ўсё гэта будзе здзейснена.

Як заўважыла "Независимой газеце" намесніца старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Беларусі Людміла Гразнова, улада адкрыта не будзе ціснуць на апазіцыю, яна нават дасць магчымасць некаторым яе прадстаўнікам трапіць у парламент, але гэта ўсё - для міжнароднай супольнасці. Кіраўніцтву Беларусі сёння важна паказаць Захаду, што ў рэспубліцы ідуць дэмакратычныя працэсы. Гэтым і тлумачыцца падпісанне Лукашэнкам дэкрэту, які дазваляе партыям дэлегаваць па адным прадстаўніку ў ЦВК. Аднак гэтага, лічаць у апазіцыі, мала. Сітуацыя ў Беларусі такая, што хуткія выбары можа ігнараваць не толькі апазіцыя, але і астатнія выбарцы. Гэтага баяцца ўлады: тады знікне ілюзія пра іх усенародную падтрымку.

Таму, са словаў Гразновай, узмацненне напружанасці Лукашэнку ні да чаго. Але ў той самы час улада паспрабуе не саступіць апазіцыі. Гэта значыць далей за належную рысу ёй заходзіць дазволена не будзе. Пра гэта кажа і ігнараванне патрабавання апазіцыянераў забяспечыць іх прысутнасць ва ўсіх выбарчых камісіях. Так што, са сцвярджэння Людмілы Гразновай, апазіцыя можа байкатаваць выбары.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках