9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Канфэдэрацыя з Беларуссю разваліць Расею»

4

У часе нядаўняй прэсавай кафэрэнцыі ў Менску дзяржаўны сакратар «саюза» Расіі і Беларусі Павал Барадзін заявіў, што цяпер абедзьве краіны трымаюць курс на стварэньне «саюзнае» дзяржавы канфэдэратыўнага кшталу.

У інтэрвію “Заўтра тваёй краіны” аналітык Раман Якаўлеўскі заявіў, што ўспрымаць заявы Барадзіна можна толькі з гумарам.

-- Калі такое чуеш з вуснаў Павала Барадзіна, які нам ужо шмат гадоў абяцае ці то рэфэрэндумы, ці то “саюзную” дзяржаву ў розных яе варыяцыях, то, натуральна, і стаўленьне да чарговай ягонай заявы, так бы мовіць, гумарыстычнае, - адзначае аналітык Раман Якаўлеўскі. – Узьнікае пытаньне: навошта агромністай фэдэратыўнай Расеі з 89 суб’ектамі фэдэрацыі патрэбнае раўнапраўнае канфэдэратыўнае ўтварэньне з маленькаю параўнальна зь ёю Беларусьсю? Гэта проста немагчыма, і тое, што Павал Паўлавіч час ад часу гаворыць, то гэта проста ён генэруе сваю плынь думак, каб нагадаць пра сваё існаваньне.

Аналягічнага меркаваньня прытрымліваецца і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які лічыць, што канфедэрацыя з Беларуссю разваліць Расею на некалькі асобных дзяржаў.

-- Канфэдэратыўны падыход абсалютна немажлівы, таму што гэта развальвае саму Расейскую Фэдэрацыю, - лічыць палітык. – Гэта такая канструкцыя, якая проста ня можа існаваць у палітычнай прыродзе. Адразу ж узьнікне шэраг пытаньняў, якія паставяць на парадак дня Татарстан, Башкартастан, Каўказ і гэтак далей.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках