9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты перавысіў 140 даляраў за барэль

У часе гандлю на таварнай біржы Нью-Ёрку NYMEX 26 чэрвеня кошт на нафту дасягнуў новага рэкорду - пераадолеў адзнаку ў 140 даляраў, паведамляе агенцтва Lenta.ru са спасылкай на AP.

На працягу дня кошт барэлю лёгкай нафты дасягаў 140,48 даляраў, што на 5,53 пункта вышэй за ўчорашнія вынікі.

Скок катыровак быў справакаваны прагнозам, які зрабіў прэзідэнт OPEC Шакіб Хеліль. Хеліль заявіў, што кошт нафты ўжо ўлетку 2008 года будзе паміж 150 і 170 далярамі, аднак зваліцца да канца года. Раней агенцтва Goldman Sachs прадказала, што кошт на нафту неўзабаве можа перавысіць 200 даляраў.

Да таго ж, кіраўнік дзяржаўнай нафтаздабывальнай кампаніі Лівіі Шокры Гханем абвясціў, што краіна можа скараціць здабычу нафты, бо на гэты момант, на яго думку, на рынку стае прапановы.

Нагадаем, што папярэдні псіхалагічны бар'ер у 130 даляраў быў пераадолены 21 траўня, пасля таго, як заснавальнік хэдж-фонду BP Capital Бун Пікенс агучыў прагноз, што кошт на нафту перавысіць 150 даляраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках