banner1 banner1 banner1

27.06.2008

КДБ абвінаваціў грамадзянаў ЗША Джозэфа Кея і Эмануіла Зэльцэра ў «эканамічным шпіянажы» важная навіна 22

16:28, — Палітыка

КДБ абвінаваціў грамадзянаў ЗША Джозэфа Кея і Эмануіла Зэльцэра ў «эканамічным шпіянажы»

Следчым упраўленнем КДБ узбуджаная крымінальная справа ў адносінах грамадзяніна ЗША Джозэфа Кея па артыкуле «эканамічны шпіянаж». Сёння жа ягонаму адвакату Эмануілу Зэльцэру прад'явілі новае абвінавачванне.

Амерыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра зараз вінавацяць не толькі ў «падробцы» афіцыйных дакументаў і «абароце наркотыкаў», але і ў эканамічным шпіянажы».

Як паведамілі "Інтэрфаксу" у Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэта дзяржбяспекі Беларусі, у цяперашні час Эмануіл Зэльцэр вінаваціцца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 380 (выкарыстанне загадзя падробленага афіцыйнага дакумента, які прадастаўляе правы, групай асобаў па папярэдняй змове), ч. 2 арт. 228 (кантрабанда наркатычных сродкаў), ч 1. арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў), а таксама ч. 1 арт. 254 (камерцыйны шпіянаж) Крымінальнага кодэкса Беларусі, паведамілі ў ЦІГС КДБ.

Акрамя таго, па інфармацыі суразмоўцаў агенцтва, затрыманай разам з Э.Зэльцэрам грамадзянцы Расеі Ўладлене Брусковай прад'яўленыя абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 380 (выкарыстанне загадзя падробленага афіцыйнага дакумента, які прадастаўляе правы, групай асобаў па папярэдняй змове) і ч. 1 арт. 254 (камерцыйны шпіянаж) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Следчым упраўленнем Камітэта дзяржбяспекі Беларусі таксама ўзбуджаная крымінальная справа ў адносінах грамадзяніна ЗША Джозэфа Кея па прыкметах, прадугледжаных ч. 1 арт. 254 (камерцыйны шпіянаж) Крымінальнага кодэкса Беларусі, паведамілі ў ЦІГС КДБ.

За што ў Менску арыштавалі Эмануіла Зельцэра?

Эмануіл Зэльцэр — адвакат грамадзяніна ЗША Джозэфа Кея, які з'яўляецца далёкім сваяком грузінскага бізнэсмэна Бадры Патаркацышвілі. Пасля смерці 13 лютага Патаркацышвілі Дж.Кей прад'явіў дакументы, паводле якіх ён прызначаны выканаўцам завяшчання памерлага. Дакументы былі складзеныя Э.Зэльцэрам, аднак сваякі Патаркацышвілі абвясцілі іх падробкай, пасля чаго Зэльцэр быў затрыманы ў Менску. 13 мая суд Тбілісі прызнаў Кея выканаўцам завяшчання, пацвердзіўшы тым самым сапраўднасць дакументаў.

Падрабязнасці арышту Зэльцера афіцыйна не каментуюцца, паколькі справа мае статус дзяржаўнай тайны.

27 мая ў адносінах Э.Зэльцэра была ўзбуджаная яшчэ адна справа — па ч. 1 арт. 328 (незаконная перавозка і захоўванне наркатычных сродкаў) і ч. 2 арт. 228 (кантрабанда наркатычных сродкаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Абвінавачванне па дадзенай справе, якое не мае статусу дзяржаўнай тайны, пакуль не прад'яўленае.

Лекар Э.Зэльцэра неаднаразова звяртаўся ў Генпракуратуру, паказваючы, што лекі, якіх той пазбавіўся пры затрыманні, яму жыццёва неабходныя. Ён таксама заявіў, што ніколі не інфармаваў свайго пацыента аб тым, што ў склад прэпаратаў уваходзяць рэчывы, якія могуць лічыцца наркатычнымі.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення амерыканскага адваката. 25 красавіка консул Злучаных Штатаў Амерыкі Кэралайн Сэвэдж сустракалася з арыштаваным. Па словах консула, Зэльцэр паведаміў ёй, што «на другі і трэці дзень затрымання яго збівалі». Адвакат вельмі схуднеў, саслабеў, яму цяжка хадзіць, размаўляць.

Напісаць каментар (22)

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  20.03.10  21.03.10
EUR4 040.464 040.46
USD2 967.002 967.00
RUB101.41101.41

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   20.03   21.03 
Брэст Возможен дождь+14
+7
Облачно+13
+6
Віцебск Туман+4
+2
Дождь+5
+2
Гомель Туман+6
+2
Небольшой дождь+8
+5
Гродна Туман+11
+7
Небольшой дождь+12
+3
Мінск Туман+7
+4
Небольшой дождь+9
+3
Магілёў Туман+3
+1
Небольшой дождь+6
+2

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: