10 чэрвеня 2026, Серада, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны прадстаўнік АГП у Цэнтрвыбаркаме

11

У Менску затрыманы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхал Пашкевіч, раней асуджаны да “хатняй хіміі” па “справе 14-ці” за ўдзел у акцыях пратэста прадпрымальнікаў.

Як паведаміў “Радыё Свабода” лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, учора адбылася палітрада партыі, і Міхаіл Пашкевіч быў дэлегаваны назіральнікам у Цэнтральную выбарчую камісію. Пасьля паседжаньня Міхал Пашкевіч накіраваўся на чыгуначны вакзал, дзе ў яго была прызначаная сустрэча, і там быў затрыманы.

“Ён толькі пасьпеў патэлефанаваць, што затрыманы невядома за што і яго вязуць у Кастрычніцкі РАУС. Я датэлефанаваўся да РАУС, і там мне паведамілі, што Пашкевіч зьдзейсьніў дробнае хуліганства. Зараз Міхал утрымліваецца ў турме на Акрэсьціна, суд адбудзецца ў панядзелак”, -- паведаміў Лябедзька.

Палітык дадаў, што паколькі Міхал Пашкевіч раней быў асуджаны да так званай “хатняй хіміі”, то ў выпадку, калі суд прызнае яго вінаватым у дробным хуліганстве, Міхалу пагражае сапраўднае зьняволеньне.

Трэба адзначыць, што ўзмацненьне рэпрэсій супраць апазіцыйнай моладзі адбываюцца ў краіне адначасова з заявамі некаторых еўрапейскіх палітыкаў аб тым, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі нібыта паляпшаецца.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках