banner1 banner1 banner1

3.06.2008

У Беларусі зьбіраюць мільён подпісаў за ўступленьне ў Эўразьвяз 23

8:58, — Палітыка

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” плянуюць сабраць мільён галасоў жыхароў краіны за ўступленьне Беларусі ў Эўразьвяз, каб затым перадаць у Эўрапарлямэнт і Раду Эўропы.

Найбольш актыўна збор подпісаў плянуецца праводзіць адначасна з агітацыйнай выбарчай кампаніяй. Аднак, ужо сёньня за Беларусь у складзе Эўразьвязу выказаліся некалькі дзесяткаў тысяч грамадзян, кажа адзін з удзельнікаў кампаніі Зьміцер Бародка.

“Можна адзначыць, што падчас збору подпісаў ніхто з нашых людзей не заўважыў нэгатыўнага стаўленьня падпісантаў да ідэі ўступленьня Беларусі ў Эўразьвяз. Людзі выказваюць альбо станоўчыя адносіны, альбо абыякавыя, але не адмоўныя. І гэтыя подпісы ёсьць дэманстрацыяй эўрапейскага выбару беларускага народу. І мы хочам, каб гэты адказ беларускага народу пачулі ў Эўропе і сьвеце”, -- адзначыў палітык у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Паводле спадара Бародкі, подпісы зьбіраюцца ў людзей па месцы іхнага жыхарства, на працы і на вуліцы.

Ці падтрымліваюць ідэю ўступленьня Беларусі ў склад Эўразьвязу менскія мінакі – цікаўлюся ў людзей на вуліцах гораду:

Юначка: “У прынцыпе, так. Гэта ж атрымоўваецца, што Беларусь стане поруч зь іншымі краінамі, усе будуць разам, а не паасобку. Так прасьцей”.

Спадар: “Мне шкада Эўразьвяз, калі мы туды ўступім. Мэнталітэт. Там патрэбны эўрапейскі, а ў нас, як вы ведаеце, азіяцкі”.

Спадарыня: “Думаю, што можна з часам. Калі атрымаецца. Магчыма, нейкая ўзаемадапамога была б. Магчыма, межы адчыніліся б. Па-мойму, гэта някепска”.

Юнак: “Так, канечне, хацеў бы. Гэта прэстыжна для Беларусі было б. Тым больш, што мы знаходзімся ў Эўропе і, натуральна, так павінна быць”.

Доўгатэрміновая кампанія мае на мэце ня толькі збор подпісаў, але і тлумачальна-асьветніцкую працу сярод жыхароў краіны, кажа яшчэ адзін з удзельнікаў акцыі, лідэр “Маладога Фронта” Зьміцер Дашкевіч.

“Нашыя актывісты тлумачаць людзям, што Беларусь належыць да Эўропы, і гэта ня трэба даказваць ні з гледжаньня геаграфічнага, ні з гледжаньня гістарычнага. Мы выступаем за тое, каб былі адмененыя кошты на шэнгенскія візы. Каб грамадзяне Беларусі мелі магчымасьць больш актыўна асабіста ўдзельнічаць у працэсе эўраінтэграцыі. Гэта патрэбна для таго, каб беларусы зразумелі, што апроч усходняга вэктару разьвіцьця, у нас ёсьць яшчэ й іншы. Больш пэрспэктыўны і больш надзейны для нашай краіны”, -- паведаміў моладзевы лідэр.

Напісаць каментар (23)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта08.01.0909.01.09
EUR3 565.933 581.33
USD2 655.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: