9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адпачынак на курортах Балгарыі пад пагрозай: у Чорным моры адбыўся буйны разліў нафтапрадуктаў

3

Адпачынку турыстаў у Балгарыі сур’ёзна пагражае разліў нафты ў Чорным моры – пляжы моцна забруджаныя.

Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі'97 паведамілі беларусы, што адпачываюць у гэтыя дні на Балгарскім узбярэжжы. Як інфармуюць СМІ, крыніцай забруджванняў з’яўляюцца нафтаперавозачныя танкеры.

Як паведамляе сайт "Нафта Расеі", 28 маяя каля 15.00 па маскоўскім часе спецыялістамі праекту www.BlackSea-online.com былі атрыманыя аператыўныя касмічныя здымкі на акваторыю Чорнага мора. Аналіз дадзеных паказаў, што на момант правядзення здымкі ў Чорным моры адбылося некалькі буйных нафтаразліваў агульнай плошчай у некалькі дзясяткаў квадратных кіламетраў. Ужо цяпер нафтапрадукты расцякаюцца па марской паверхні і робяць аб'ектыўную пагрозу для біяцэнозу акваторыі.

На здымках можна бачыць, што крыніцай забруджванняў з'яўляюцца нафтаперавозачныя танкеры. Пакуль мераў па ўстраненні нафтапрадуктаў не прадпрымаецца. Зыходзячы з аналізу ветравых плыняў, можна зрабіць вынік, што нафтапрадукты дрэйфуюць да ўзбярэжжа Балгарыі і Ўкраіны.

Прэс-цэнтр Хартыі'97 звярнуўся за інфармацыяй да балгарскіх СМІ. Балгарскае Darik Radio цытуе паведамленне Марской Адміністрацыі Балгарыі ад 30 мая 2008 года: "Разліў нафты не пагражае балгарскаму ўзбярэжжу Чорнага мора. Расейская служба маніторынгу Чорнага мора паведаміла 29 мая, што разліў нафты адбыўся ў Чорным моры, у 70 кіламетрах ад Варны, трэцяга па велічыні балгарскага горада. Па паведамленнях праекту blacksea-online.com, былі заўважаныя некалькі нафтавых плямаў у заліве Варны (каля 35 кв. км). На фатаграфіях са спадарожніка бачныя некалькі нафтавых танкераў, але іх назвы і прыналежнасць да краін не раскрываюцца.

На падставе гэтых дадзеных Расейская служба маніторынгу Чорнага мора правяла ўласную адзнаку магчымых шляхоў развіцця сітуацыі і прыйшла да высновы, што ўзбярэжжа Балгарыі знаходзіцца па-за небяспекай. Марская Адміністрацыя разаслала лісты ўсім партам у рэгіёне з просьбай праверыць караблі на прадмет уцечкі".

Тым не менш, як паведамілі беларускія турысты, ужо на паўднёвым узбярэжжы Балгарыі (Варна знаходзіцца на поўначы краіны), вада сур'ёзна забруджаная нафтай. "Пакуль сітуацыя не прыняла катастрафічны характар. Людзі працягваюць купацца, але на нагах і адзежы застаюцца плямы смалы, якія прыходзіцца змываць вадкасцю для здымання лаку… Пры гэтым адміністрацыі курортных гарадоў чамусьці не займаюцца актыўна ўборкай пляжаў", -- паведамілі турысты.

Між іншым, беларускія турыстычныя агенцтвы, куда тэлефанаваў прэс-цэнтр Хартыі'97, нічога аб здарэнні ў Чорным моры не ведаюць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках