9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія літоўцы атрымалі права на грамадзянства Літвы

Сойм Літвы сёння, 30 чэрвеня, прыняў папраўкі закона "Аб грамадзянстве", паводле якіх атрымліваюць права стаць грамадзянамі гэтай краіны літоўцы, якія пражываюць, у тым ліку, і ў Беларусі.

У цэлым прынятыя Соймам Літвы папраўкі дазваляюць захоўваць літоўскае грамадзянства тым асобам, якія прынялі грамадзянства краін Еўразвяза або краін-сябраў НАТА, піша REGNUM.

У законе "Аб грамадзянстве" таксама ўсталяваныя выпадкі, калі асоба можа мець падвойнае грамадзянства: прадугледжана сем груп асобаў, якім дадзенае права, маючы грамадзянства іншай краіны, прэтэндаваць на грамадзянства Літоўскай Рэспублікі. Першую групу складаюць літоўцы, якія маюць грамадзянства любой краіны Еўразвяза і НАТА.

Асобная група ставіцца да літоўцаў, якія традыцыйна кампактна жывуць за межамі Літвы. На грамадзянства, такім чынам, змогуць прэтэндаваць літоўцы ў Беларусі, Польшчы і Калінінградскай вобласці Расейскай Федэрацыі.

Яшчэ адну групу людзей, якая мае права на грамадзянства Літвы, складаюць палітвязні і сасланыя, а таксама іх нашчадкі ў трэцім пакаленні. Гэты пункт актуальны для літоўцаў, якія пражываюць у былых савецкіх рэспубліках, у якіх яны апынуліся ў выніку сасланняў у часы СССР.

У асобную групу пападаюць асобы, якія выехалі з Літвы з 1940 па 1990 гады, а таксама іх нашчадкі трэцяга пакалення. Гэта, па меркаванні Сойма, актуальна для літоўцаў Аўстраліі, Нямеччыны і ЗША.

Таксама засталося права на падвойнае грамадзянства ў выключных выпадках, па дэкрэце прэзідэнта Літвы.

У асобную групу ўваходзяць таксама дзеці грамадзян Літвы, якія нарадзіліся за межамі Літвы і атрымалі грамадзянства краіны, дзе нарадзіліся.

І, нарэшце, у сёмы пункт уваходзяць літоўцы, якія жывуць у любой іншай краіне, з якой Літва падпіша дамову аб тым, што грамадзянін гэтай краіны, змешчаны ў Літве, можа мець літоўскае грамадзянства ў тым выпадку, калі грамадзянства гэтай краіны зможа мець літовец, які пражывае ў гэтай дзяржаве. На сёняшні дзень падобных дамоваў паміж Літвой і іншымі краінамі пакуль няма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках