9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста «Маладога Фронта» ня хочуць выпускаць з турмы

4

Баранавіцкі актывіст арганізацыі “Малады фронт” Арцём Ластавецкі сёньня адбыў 7 сутак арышту. Калі скончыўся тэрмін пакараньня, яго адразу зноў павезьлі ў суд.

Міліцыянты патлумачылі Арцёму, што цяпер будуць судзіць за графіці палітычнага зьместу, паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаем, што на пазамінулым тыдні на Арцёма Ластавецкага быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 10.9 – “сумыснае нанясеньне шкоды ў невялікіх памерах”, які прадугледжвае штраф да 50 базавых велічынь.

Некалькі тыдняў назад Арцёма Ластавецкага затрымалі ў Баранавічах падчас нанясеньня палітычных графіці (у той дзень у горадзе зьявілася больш за 200 надпісаў). Першапачаткова маладафронтаўцу пагражалі крымінальнай справай, але пракурорская праверка вырашыла, што нанесеная шкода не адпавядае большаму пакараньню.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках