9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генсак НАТА: Расея парушае суверэнітэт Грузіі

Генеральны сакратар НАТА Яап дэ Хооп Схеффер запатрабаваў ад Расеі адклікаць уведзеныя ў Абхазію чыгуначныя войскі і заклікаў бакі да мірнага ўрэгулявання праблемы.

У сваёй афіцыйнай заяве генсак НАТА адзначыў, што ўвод войскаў у Абзахію, якая юрыдычна ўваходзіць ў склад Грузіі, парушае суверэнітэт апошняй, а таксама пагражае яе тэрытарыяльнай цэласнасці, паведамляе AFP.

Нагадаем, у суботу Расея ўвяла на тэрыторыю Абхазіі падпадзяленне чыгуначных войскаў агульнай колькасцю ў 400 чалавек. Па сцвярджэннях расейскага боку, войскі маюць намер займацца ўзнаўленнем транспартнай інфраструктуры рэгіёна.

У сваю чаргу, Грузія расцаніла ўвод войскаў як першы крок Расеі на шляхі да ваеннай інтэрвенцыі, што яшчэ больш накаліла і без таго напружаныя адносіны дзвюх краін.

20 красавіка 2008 года над Абхазіяй быў збіты грузінскі беспілотны лятальны апарат. Тады Грузія ўсклала адказнасць за інцыдэнт на Расею і палічыла яго пачаткам ваеннай кампаніі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках