Выступ Аляхно на «Еўрабачанні» натхніў Ялфімава на «подзвіг»
16- 4.06.2008, 13:37
Некалькі гадоў запар Пятра Ялфімава літаральна ўгаворвалі паехаць на "Еўрабачанне", але той адмаўляўся наадрэз. А зараз мае намер падаць заяўку на ўдзел у "Еўрабачанні-2009".
Мабыць, выступ Руслана Аляхно натхніў выканаўцу на творчы подзвіг, лічыць "КП у Беларусі".
- У нас ужо гатовая песня, а я ў сне ўбачыла, якім будзе нумар! Так што мы гатовыя і жадаем са дня на дзень падаць заяўку! - паведаміла навіну дырэктар спевака Таццяна Касмачова. - Пеця сам напісаў песню.
- А што нам губляць? - разважае Таццяна Касмачова. - Час нам сваіх беларускіх артыстаў адпраўляць, а не толькі тых, хто ў Маскве працуе. Бо не сакрэт, што кандыдатура Руслана Аляхно была запланаваная загадзя. Нажаль, добры чалавек - гэта не прафесія. На конкурсе трэба спяваць. Я як убачыла ў прамым эфіры з Белграда Дакоту, адразу зразумела - яна запланаваная ў наступным годзе.