9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі змененыя правілы выезду дзяцей за мяжу

6

Змененыя правілы выезду дзяцей, грамадзян Беларусі за межы рэспублікі, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Мікалай Шэўчык.

"Раней для выезду за межы Беларусі дзіцяці выдаваўся пашпарт, які быў сапраўдны ўвесь тэрмін да дасягнення дзіцём 16-гадовага ўзросту, у цяперашні час выдаюцца пашпарты з тэрмінам дзеяння на 5 гадоў. Дазваленчы штамп на выезд за межы Беларусі не патрэбен. Гэта вызначана ўказам прэзідэнта Беларусі N643 ад 17 снежня 2007 года "Аб спрашчэнні парадку выезду з Рэспублікі Беларусь", - распавёў М.Шэўчык.

Па словах начальніка ўпраўлення, пяцігадовы тэрмін дзеяння дзіцячых пашпартоў абумоўлены тым, што "дзеці растуць, і калі 16 - гадовы малады чалавек прад'яўляе пашпарт на фатаграфіі якога ён зняты яшчэ ў паўзунках, з ідэнтыфікацыяй могуць паўстаць праблемы".

Дарэчы, як паведаміў Мікалай Шэўчык, пашпарты для выезду за межы Беларусі асобам, не дасягнулым 16-летняга ўзросту, будуць выдаваць бясплатна, перадае «Інтэрфакс».

"Для атрымання пашпарта для выезду дзіцяці за мяжу адзін з ягоных бацькоў або законны прадстаўнік павінен звярнуцца ў разлікова-даведкавы цэнтр па месцы жыхарства. Там ён павінен прад'явіць дакумент які сведчыць асобу, заява ва ўсталяванай форме, сведчанне аб нараджэнні дзіцяці, 4 фатаграфіі дзіцяці адным лістом і дазвол на атрыманне пашпарта ад іншага бацька, запэўненае натарыяльна", - распавёў М.Шэўчык.

Пры гэтым варта памятаць, што даверанасць на дзіця ад аднаго з бацькоў або ад абодвух бацькоў, калі дзіця перасякае мяжу разам з трэцяй асобай, патрэбна пры скрыжаванні мяжы для падавання прадстаўнікам памежслужбы. Даверанасць можа быць аформленая і на некалькіх дзяцей, што перасякаюць мяжу разам.

"Пры адсутнасці пісьмовай згоды ад аднаго з бацькоў або законных прадстаўнікоў выезд дзіцяці за тэрыторыю Беларусі можа быць ажыццёўлены на падставе рашэння суду", - распавёў М.Шэўчык.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках