banner1 banner1 banner1

9.06.2008

Жанна Літвіна: Улады нахабна навязваюць грамадству сваё ўяўленне пра ролю СМІ

15:40, — Палітыка

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна лічыць, што апошнім часам у краіне абвастрылася неабвешчаная вайна беларускіх уладаў з незалежнымі СМІ.

6-7 чэрвеня ў Варшаве адбылася канферэнцыя, прысвечанай дэмакратызацыі СМІ ў Беларусі. У інтэрв’ю Еўрарадыё старшыня БАЖ распавяла, што ў святле апошніх зменаў адносінаў Еўропы ў дачыненні да Беларусі і узмацніўшагася ціску ўладаў на незалежныя СМІ канферэнцыя вельмі актуальная.

- Гэта першая канферэнцыя такога кшталту, ці ўжо былі падобныя?

- Мы арыентаваліся на досвед, які ў нас быў з 2002 года, калі ў Страсбургу ў адну з залаў Савета Еўропы былі запрошаныя прадстаўнікі і афіцыйнага беларускага боку, быў тагачасны міністр Міністэрства інфармацыі і былі прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў. У нас была аднолькавая магчымасць выказаць сваё стаўленне да сітуацыі са СМІ. І вось тады асноўным вынікам гэтага слуханне было рашэнне, і міністр інфармацыі даў згоду на тое, што тагачасны законапраект аб СМІ будзе прадастаўлены еўрапейскім экспертам на экспертызу. Гэта быў абсалютна нечаканы і значны вынік тых слуханняў.

- Гэты законапраект у рэшце рэшт разгледзелі?

- На жаль, той законапраект так і не быў прадастаўлены на экспертызу. Але з іншага боку ён не разглядаўся і ў беларускім парламенце і дагэтуль не разглядаецца і не прымаецца.

- Чаму патрэба правесці наступную падобную канферэнцыю ўзнікла менавіта зараз?

- З улікам таго, што за той час, што прайшоў з тых слуханняў, сітуацыя проста катастрафічна пагоршылася, ўзнікла патрэба яшчэ раз вярнуцца да слуханняў, яшчэ раз прыцягнуць увагу да ўсіх праблемаў у Беларусі, якія звязаныя з дзейнасцю незалежных СМІ, са свабодай слова. Тым больш, падавалася, што гэта кладзецца ў кантэкст зменаў у палітыцы ў дачыненні да Беларусі.

- Вы казалі, што сітуацыя са СМІ ў Беларусі значна пагоршылася за апошнія гады. Што гэта значыць?

- Нашыя ўлады абсалютна нахабна навязваюць грамадству сваё ўляўленне пра ролю і месца сродкаў масавай інфармацыі ў грамадстве. І вось гэтыя несупадзенні ў пэўных выпадках проста страшэнна раздражняюць. Калі навідавоку сітуацыя прымянення палітыкі эканамічнай дыскрымінацыі ў дачыненні да незалежнай прэсы.

- Напрыклад?

- Чытаю інтэрв’ю з нагоды ўручэння ордэна Францыска Скарыны міністру інфармацыі Русакевічу. Ён гаворыць, што два з першых дасягненняў галіны: тое, што ў нас створаныя роўныя эканамічныя ўмовы для дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі з рознай формай уласнасцці, і што ў інфармацыйнай прасторы сёння дамінуюць дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Гэта абсалютна ганебная з’ява. Гэта тое, чаго трэба саромецца.

- Дык усё ж такі, сапраўднае становішча незалежных СМІ ў Беларусі?

- Тыя газеты, якія засталіся, яны без праву распаўсюду. 13 выданняў не могуць распаўсюджвацца праз падпіску. 16 выданняў з праблемамі продажу праз кіёскі. І таму мы патрабуем вяртання ў беларускія друкарні са Смаленска газеты “Народная Воля” і “Товарищ”. Мы патрабуем сёння адмены гэтай забароны на распаўсюд недзяржаўнай прэсы. І на сёння вельмі актуальная праблема, гэта заяўны прынцып акрэдытацыі журналістаў.

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  20.03.10  21.03.10
EUR4 040.464 040.46
USD2 967.002 967.00
RUB101.41101.41

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   20.03   21.03 
Брэст Возможен дождь+14
+7
Облачно+13
+6
Віцебск Туман+4
+2
Дождь+5
+2
Гомель Туман+6
+2
Небольшой дождь+8
+5
Гродна Туман+11
+7
Небольшой дождь+12
+3
Мінск Туман+7
+4
Небольшой дождь+9
+3
Магілёў Туман+3
+1
Небольшой дождь+6
+2

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: