9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянера звольнілі за намер балатавацца ў дэпутаты

5

Кіраўнік кобрынскай суполкі Партыі БНФ, актывіст Руху "За Свабоду" Аляксандр Мех звольнены з пасады інжынера Упраўлення магістральных газаправодаў ТАА "Белтрансгаз".

Алесь Мех уваходзіць у спіс 110 кандыдатаў, які падрыхтавалі Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы. Ён будзе балатавацца ў дэпутаты "палаты прадстаўнікоў" па Кобрынскай выбарчай акрузе.

4 чэрвеня Алеся выклікалі ў кабінет дырэктара прадпрыемства. Там адбылася гутарка з начальнікам прадпрыемства Уладзімірам Галашка і кіраўніком мясцовага КДБ Андрэем Басько. Актывіста наўпрост папярэдзілі: "Калі пойдзеш на выбары, будзеш звольнены".

Алесь Мех сумленна працуе на прадпрыемстве 14 год. Ягоныя калегі і непасрэдны начальнік звярталіся да кіраўніцтва як мясцовага, так і галаўнога прадпрыемства, з просьбай перагледзець рашэнне аб звальненні Меха. Тым не менш, 30 чэрвеня актывіста Руху азнаёмілі з загадам аб звальненні (з ім папросту не працягнулі кантракт) і выдалі на рукі працоўную кніжку.

- Менавіта такім чынам, па-свойму, улада рыхтуецца да будучых выбараў. Нажаль, захоўваецца такая тэндэнцыя: з кожнай выбарчай кампаніяй узмацняецца ціск на яе актыўных удзельнікаў. Звальненне сп. Меха сведчыць, што лібералізацыі выбараў чакаць не варта. Мы будзем абавязкова прапаноўваць уключыць у спіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўропы і ЗША, тых, хто датычны да рэпрэсій па палітычных матывах, - каментуе сітуацыю каардынатар кампаніі "За Свабодныя выбары", намеснік кіраўніка Руху "За Свабоду" Віктар Карнеенка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках