banner1 banner1 banner1

1.07.2008

Магілёўскія ўлады супраць помніка ахвярам Халакоста

13:56, — Палітыка

З просьбай дазволіць усталёўку памятнага знака на месцы масавай гібелі ахвяраў Халакоста ўжо ў чацвёрты раз звярнулася да гарадскіх уладаў Габрэйская абшчына Магілёва.

Як паведамілі прадстаўнікі абшчыны, адпаведны ліст накіраваны ў тапанімічную камісію пры Магілёўскім гарвыканкаме 30 чэрвеня. У ім адзначаецца, што ў кастрычніку 2008 года спаўняецца 65 гадоў з часу знішчэння Менскага гета — аднаго з найбуйнейшых у Еўропе, піша БелаПАН.

"Гэтая дата стала адзіным Днём памяці ахвяраў Халакоста ў Беларусі і паслужыла адпраўной кропкай для арганізацыі памятных мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца не толькі ў Менску, але і па ўсёй краіне. Сярод асноўных мерапрыемстваў — усталёўка помнікаў і памятных знакаў на месцы масавай гібелі ахвяраў Халакоста ў гарадах і раёнах Беларусі, у тым ліку і ўсталёўка памятнага знака на месцы былога габрэйскага гета ў Магілёве", — гаворыцца ў лісце.

Па меркаванні яго аўтараў, такі памятны знак "будзе спрыяць захаванню гістарычнай спадчыны горада, а таксама выхаванню маладога пакалення ў духу інтэрнацыяналізма і патрыятызма".

Памятны знак будзе ўяўляць сабой камень-валун 1,7х2,0 метра, усталяваны на бетонавы пастамент. На ім будзе размешчаны надпіс на расейскай мове і іўрыце "У памяць аб габрэях Магілёва — ахвярах нацызму", а таксама шматлікія малюнкі адбіткаў далоняў — дзіцячых, жаночых, мужчынскіх.

Ідэя памятнага знака ўхваленая не толькі сябрамі магілёўскіх габрэйскіх абшчын і выхадцаў з Магілёва, якія цяпер пражываюць за мяжой, але і шырокай гарадской грамадскасцю.

Магілёўскае габрэйскае гета было створанае ў верасні 1941 года. Праіснавала нядоўга: ужо да сярэдзіны кастрычніка 1941 года практычна ўсё габрэйскае насельніцтва Магілёва і наваколляў — не менш за 10,5 тыс. мірных жыхароў — было расстраляна. Пасля гэтага ў рэгіёне засталося меней тысячы габрэяў — працоўных-спецыялістаў. Яны жылі ў адмыслова створаным працоўным лагеры, які размяшчаўся на тэрыторыі заводу імя Дзімітрава (цяпер — завод "Строммашына"). Пасля амаль усе гэтыя людзі былі забітыя.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта21.11.0822.11.08
EUR2 685.932 694.56
USD2 146.002 148.00
RUB77.8377.92

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: