9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрнэт-апытанне на ОНТ: за выбухам у Менску стаяць улады

61
Інтэрнэт-апытанне на ОНТ: за выбухам у Менску стаяць улады

На сайце тэлеканала ОНТ вырашылі правесці інтэрнэт-галасаванне па пытанні «Хто, на вашую думку, стаіць за выбухам на свяце 3 ліпеня».

Характэрна, што выключная большасць (больш за 72% прагаласаваўшых) наведвальнікаў сайта дзяржаўнага канала лічаць, што за выбухам стаяць улады краіны.

Па стане на 10 гадзін раніцы ў цэлым адказы ўдзельнікаў размеркаваліся наступным чынам: меней за 7% апытаных вінавацяць у выбуху апазіцыю, каля 10% лічаць, што гэта зрабілі тэрарысты, меней за 12% лічаць, што вінаватыя хуліганы і абсалютная большасць прагаласаваўшых – каля 73% - упэўненыя, што ў выбуху ў Менску вінаватыя ўлады.

Апытанне працягваецца, прагаласаваць можна ТУТ.

Нагадаем, што выбух у Менску адбыўся 4 ліпеня ў разгар канцэрту па выпадку афіцыйнага Дня незалежнасці. Пацярпелі 57 чалавек. На дадзены момант у медустановах Менска застаюцца каля 39 чалавек, трое з іх у цяжкім стане. Большасць пацярпелых маюць лёгкія траўмы. Па факце выбуху ў Менску МУС Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле «хуліганства».

Па стане на 11.25 (калі ўжо 79% апытаных выказаліся за тое, што за выбухам Менску стаяць улады) апытанне было выдаленае з сайту.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках