9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 14 ліпеня пачынаецца яшчэ адна «выбарчая» кампанія

5

«Выбарчая» кампанія па выбарах у «савет рэспублікі» пачынаецца 14 ліпеня, паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Паводле ўказу ад 24 чэрвеня 2008 года № 345 дадзеная палітычная кампанія працягнецца па 14 кастрычніка.

Як адзначыў Мікалай Лазавік, вылучэнне кандыдатаў у «дэпутаты» «савета рэспублікі» пачнецца з 17 жніўня, да гэтага часу будзе праходзіць падбор і вывучэнне магчымых кандыдатур, паведамляе БЕЛТА.

Працэс вылучэння кандыдатаў завершыцца 15 верасня. Іх рэгістрацыя будзе праходзіць з 16 па 20 верасня.

Нагадаем, «выбары» у «верхнюю палату» «парламента» з'яўляюцца непрамымі – «сенатараў» абірае не насельніцтва, а «дэпутаты» мясцовых Саветаў базавага ўзроўня на паседжаннях шляхам таемнага галасавання. «Савет рэспублікі» складаецца з 64 «парламентарыяў», 8 з іх прызначае сам Лукашэнка. Астатнія абіраюцца ад сямі рэгіёнаў - па 8 чалавек ад кожнага.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках