9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзе бомба?!». «Маскі-шоў» у кватэры маладых дэмакратаў

29

Пасля паўтарачасовага ператрусу сябру Палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Аляксандра Сяргеенку павезлі ў КДБ.

Адзінае, што знайшлі – гэта цвікі ў старой тумбачцы на гаўбцы. Менавіта цвікі і сталі падставай для затрымання Аляксандра, піша сайт ucpb.org.

Браты Сяргеенка, Аляксандр і Мікалай, пражываюць па сталічнай вуліцы Ангарскай, 54. Прыблізна ў чатыры дня, вызірнуўшы ў акно, рабяты ўбачылі незнаёмыя машыны: сіні «Фольксваген» і зялёную «Волгу». Затым ім сталі тэлефанаваць у дзверы.

Адчыняць дзверы браты не сталі – не абавязаныя. «Пасля гэтага пачаліся дзіўныя званкі па гарадскім тэлефоне, – распавядае Мікалай Сяргеенка. – Пыталі то нейкага Пятровіча, то Віктара». Там такія не жывуць – такім чынам проста правяралі, ці ёсць хтосьці ў кватэры.

Паралельна з гэтым, паведамляе Коля, тэлефанавалі на мабільнік маці (яе не было дома); нехта, прадставіўшыся супрацоўнікам міліцыі, пераконваў яе, што лепш адкрыць дзверы – але неяк невыразна, паколькі яна не зразумела, у чым справа, але моцна ўстрывожылася.

Затым у кватэры адключылі святло (рубільнікам на лесвічнай пляцоўцы). Калі гэта не падзейнічала – раздаліся ўдары ў дзверы. Настолькі моцныя, што, у выніку, яе выламалі (дакладней, абедзве дзверы – разам са «скрынкай»).

У кватэру ўварваліся пяцёра супрацоўнікаў «у зялёнай форме, чорных камізэльках з надпісам “КДБ”, у масках, з пісталетамі», – апісвае Мікалай. Паклалі абодвух – Сашу на падлогу, Калю на ложак – і надзелі наручнікі. І адразу пытанне: «Бомба дзе?!» «Няма», – раздаўся натуральны адказ. Пасля гэтага пачаўся ператрус. «Перавярнулі ўсю хату, – распавядае Мікалай. – Рыліся ўсюды, – ва ўсіх пакоях, у ваннай, у кухні…»

У канчатковым выніку, пайшлі на гаўбец, – і знайшлі там ў старой тумбачцы цвічкі і гаечкі. Знаходку сабралі ў мяшочак. У іншы мяшочак змясцілі сістэмны блок кампутара. Першапачаткова, як паведаміў братам следчы КДБ, у кампутары яны «шукаюць кніжку па выбухоўках». Аднак, не знойдучы, забралі блок цалкам.

Да ператрусу падлучыліся трое супрацоўнікаў Завадскога РУЎС міліцыі, – якія пры гэтым паводзілі сябе, па словах Мікалая, вельмі сціпла і нічым асабліва не выяўляліся. Затое выяўляліся трое дэбэшнікаў у цывільным. «Малады хлопец, якога я памятаю ў твар, не раз яго мімаходам бачыў на дэманстрацыях», – так апісаў Мікалай чалавека, які прыехаў і ўзяў на сябе «камандаванне аперацыяй».

Ніхто з удзельнікаў ператрусу, які доўжыўся прыкладна з 16-30 да 18-00, не прадставіўся. На пытанне «Куды павезлі?» таксама не далечы вычарпальнага адказу: «У КДБ!» За спробу высвятліць, куды пэўна, атрад міліцыянтаў з аўтаматамі выгнаў людзей з ганка будынка КДБ…

Варта адзначыць, што абодва брата – актывісты «Маладых дэмакратаў» (моладзевага крыла Аб'яднанай грамадзянскай партыі). Акрамя таго, Аляксандр Сяргеенка – сябра Палітрады АГП; Мікалай Сяргеенка – старшыня Завадской раённай арганізацыі АГП г.Менска.

Узнікае пытанне, ці можна ў такіх будучае ў верасні палітычнае мерапрыемства назваць пасля ўсіх падзей апошніх дзён «выбарамі»?

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках