10 чэрвеня 2026, Серада, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БХК стаў партнёрам Рады Еўропы

Рада Еўропы надзяліла праваабарончую арганізацыю Беларускі Хельсінскі камітэт статутам партнёра ў прызнанне працоўных адносін, якія склаліся паміж Радай Еўропы і беларускімі праваабаронцамі.

Статут партнёра РЕ для нацыянальных грамадскіх аб'яднанняў быў заснаваны ў 2003 годзе, каб адзначаць супрацоўніцтва, актыўную і канструктыўную ролю нацыянальных НДА у рэалізацыі Праграмы Дзеянняў РЕ.

Нацыянальныя НДА, якія маюць статут партнёра РЕ, могуць наведваць сесіі Парламенцкай Асамблеі і Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы, а таксама семінары, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы РЕ, прадстаўляць у органы Рады Еўропы інфармацыю, дакументы або меркаванні па пытаннях з вобласці сваёй кампетэнцыі, а таксама атрымліваць інфармацыю аб стандартах і дзейнасці РЕ у гэтай вобласці.

Спіс НДА, маючых статут партнёра, накіроўваецца ўсім органам Рады Еўропы і публікуецца на афіцыйным сайце РЕ(http://www.coe.int)

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках