banner1 banner1 banner1

11.07.2008

Памёр расейскі пісьменнік Анатоль Прыстаўкін 2

10:05, — У свеце

Вядомы расейскі пісьменнік Анатоль Прыстаўкін сканаў сёння раніцай у адной з маскоўскіх лякарняў каля сямі гадзін раніцы.

Аб гэтым паведамляе "Эхо Москвы". Аўтар больш чым 25 кніг, які заваяваў прызнанне шырокай чытацкай аўдыторыі, стаў знакамітым пасля публікацыі ў 1987 годзе аповесці "Ночыла хмарка залатая", піша Newsru.com.

Анатоль Ігнацьевіч Прыстаўкин нарадзіўся 17 кастрычніка 1931 года ў Люберцах Маскоўскай вобласці, выхоўваўся ў дзіцячым доме, бо рана страціў маці, а бацька сышоў на фронт. У 14 гадоў збег з дзіцячага дома і стаў працаваць на заводзе ў Сернаводску.

Пасля вайны Прыстаўкін удзельнічаў у самадзейнасці. Адслужыўшы ў войску, паступіў у Літаратурны інстытут ім. Горкага. У 1958 годзе ў часопісе "Юность" быў надрукаваны цыкл апавяданняў Анатоля Прыстаўкіна "Ваеннае дзяцінства". Пазней Прыстаўкін працаваў на будаўніцтве Братэрскай ГЭС і пасля гэтага стаў працаваць карэспандэнтам у "Литературной газете".

Найбольшы поспех выпаў на долю кнігі пісьменніка "Ночыла хмарка залатая", якая закраналая тэму дэпартацыі чачэнскага народа ў 1944 годзе. Аповесць была адзначаная Дзяржаўнай прэміяй СССР. А за аповесць "Зязюляты" у 1992 годзе Прыстаўкін атрымаў агульнагерманскую нацыянальную прэмію па дзіцячай літаратуры.

З пачатку 90-х гадоў Анатоль Прыстаўкі ўзначальваў Камісію па памілаваннях пры прэзідэнце Ельцыне, а з снежня 2001-га быў дарадчыкам прэзідэнта Пуціна па пытаннях памілавання.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта01.12.0802.12.08
EUR2 780.142 741.93
USD2 160.002 163.00
RUB78.2477.41

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: