9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cо станцыі метро «Уручча» былі эвакуяваныя ўсе пасажыры

11

У Менску ўвечары 10-га ліпеня са станцыі метро "Уручча" былі эвакуяваныя ўсе пасажыры і спынены рух цягнікоў на станцыях "Уручча", "Барысаўскі тракт" і "Ўсход".

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама, гэта адбылося пасля таго, як у 20.25 супрацоўнік службы аховы метрапалітэна выявіў на платформе станцыі "Уручча" дыпламат чорнага колеру, паведамляе «БелаПАН».

"Маментальна зарыентаваўшыся ў сітуацыі, міліцыянер звярнуўся да пасажыраў, што стаялі паблізу, і высвятліў, што сярод іх гаспадара гэтага дыпламата няма, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы. — Аператыўна прыбылі супрацоўнікі падпадзяленняў размініравання і накрылі падазроны дыпламат супрацьвыбухной прыладай "Фантан 3М". Аднак праз ддзьве хвіліны паступіла інфармацыя аб звароце грамадзяніна, які паведаміў, што забыўся свой дыпламат на станцыі метро".

Пераканаўшыся, што ў кейсе знаходзяцца асабістыя рэчы мужчыны, супрацоўнікі міліцыі вярнулі дыпламат яго ўладальніку.

Рух цягнікоў быў спынена ў выніку інцыдэнту на 30 хвілін.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках