Затрыманы яшчэ адзін моладзевы лідэр
3- 11.07.2008, 11:38
Прыблізна гадзіну таму у раёне вул.Няміга быў арыштаваны актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Пашкевіч.
Аб арышце Міхаіл Пашкевіч паспеў паведаміць сваім сябрам па тэлефоне. На дадзены момант сувязь з Пашкевічам адсутнічае.
Нагадаем, у красавіку Пашкевіч быў прысуджаны разам з іншымі ўдзельнікамі "Працэсу-14" да абмежавання волі (без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы адкрытага тыпу) тэрмінам на два гады за ўдзел у акцыі салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якая адбылася 10 студзеня ў Менску.