9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

14 ліпеня, 18.00, Кастрычніцкая плошча – акцыя салідарнасці

18

14 ліпеня ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбудзецца акцыя салідарнасці ў падтрымку арыштаваных дэмакратычных актывістаў.

З патрабаваннем спыніць палітычныя рэпрэсіі і вызваліць затрыманых на Кастрычнікую плошчу прыйдуць прадстаўнікі ўсіх дэмакратычных партый, якія збіраліся балатавацца ад адзінага спісу Аб’яднаных дэмакратычных сіл (АДС) па сталічных выбарчых акругах, а таксама тыя кандыдаты ад АДС з рэгіёнаў, хто здолее прыехаць у гэты дзень, і проста неабыякавыя людзі.

“Гэта акцыя праводзіцца па ініцыятыве прэзідыума Палітрады АДС. Фактычна гэта будзе пашыранае паседжанне Прэзідуума ў палявых умовах. На ім будзе прынятае і канчатковае рашэнне пра далейшы фармат удзелу АДС у выбарчай кампаніі. Ва ўладаў яшчэ ёсць шанец спыніць махавік рэпрэсій, адпусціць затрыманых актывістаў дэмакратычных сіл і пачаць нармальную выбарчую кампанію. У адваротным выпадку яны рызыкуюць атрымаць паўнамасштабны байкот выбараў”, - заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 намеснік старшыні Партыі БНФ, сябра Палітрады АДС Віктар Івашкевіч.

Плануецца, што ўдзел у акцыі возьмуць: старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намеснікі старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч, лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, іншыя вядомыя ў Беларусі людзі.

Акрамя таго, да іх далучацца і рэгіянальныя лідэры АДС, якія ўвайшлі ў адзіны выбарчы спіс, паведамляе Інфармацыйны цэнтр АДС.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках