Пяцёра беларусаў загінулі ў аўтакатастрофе ў Германіі
1- 15.07.2008, 8:34
Пяць грамадзянаў Беларусі загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося мінулай ноччу ў Германіі.
Такая інфармацыя была апублікаваная ў праграме "Панарама" Першага нацыянальнага тэлеканала. Яшчэ трое беларусаў з цяжкімі траўмамі дастаўленыя ў лякарню, піша БелаПАН.
Паведамляецца, што ДТЗ здарылася на аўтастрадзе Берлін — Гановер. Мікрааўтобус "Фольксваген-Каравэла", у якім знаходзіліся беларусы, урэзаўся ў стаялы грузавік. Па адной з версіяў, кіроўца мікрааўтобуса заснуў за рулём. Аўтамашына прыналежыць жыхару Гародні. Ягоныя пасажыры, меркавана, ехалі ў Германію, каб купіць аўтамабілі.
Для аказання дапамогі пацярпелым на месца выехаў прадстаўнік беларускай амбасады ў Германіі.