10 чэрвеня 2026, Серада, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цяжка паранены падчас выбуху ў Менску ідзе на папраўку

4

16-гадовыМіхаіл, якому падчас выбуху на канцэрце ў Менску 4 ліпеня гайкі і балты пашкодзілі печань, пачынае здаравець.

- Я не забабонны, але казаць аб тым, калі выпішуць Мішу, пакуль устрымаюся, - сказаў «КП в Беларуси» Павел Пашук, в.а. намесніка галоўнага ўрача па траўматалогіі 6-й клінічнай лякарні.- Скажу толькі, што стан Мішы здавальняючы. Яшчэ ў чацвер, 10 ліпеня, хлопца перавялі з рэанімацыі ў палату хірургіі. Усе аналізы яго ў норме. Ён ужо есць і ходзіць самастойна. Маці Мішы нарадавацца не можа!

Тым часам, у лячэбных установах застаюцца 27 пацярпелых ад выбуху на канцэрце ў гонар Дня незалежнасці 4 ліпеня ў Менску. Аб гэтым БелаПАН паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Беларусі Вольга Шульпіна.

Па ейных словах, адзін з пацярпелых па-ранейшаму знаходзіцца ў цяжкім стане, яшчэ адзін — у стане сярэдняй цяжкасці. Стан астатніх пацыентаў здавальняючы.

Большасць пацярпелых — 16 чалавек — праходзяць лячэнне ў 6-й гарадской клінічнай лякарні сталіцы, трое — у 4-й гарадской лякарні, па двоя — у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры траўматалогіі і артапедыі і ў лякарні хуткай медыцынскай дапамогі, па адным — у 2-й гарадской лякарні, 432-м Галоўным вайсковым клінічным медыцынскім цэнтры, шпіталі МУС і Віцебскай абласной лякарні.

Нагадаем, выбух самаробнай выбухнай прылады, начыненага балтамі і гайкамі, адбыўся на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў 4 ліпеня каля 00.30. На канцэрце, па афіцыйных дадзеных, прысутнічала каля паўмільёны чалавек. За медыцынскай дапамогай, па інфармацыі Мінздара, звярнуліся 54 чалавекі. 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталяваныя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках