banner1 banner1 banner1

15.07.2008

Лукашэнка: «Нам насаджваюць заходнюю мадэль так званай дэмакратыі» 32

16:03, — Палітыка

Эканамічныя санкцыі з боку Захаду сталі тэмай выступлення Аляксандра Лукашэнкі на прыёме для выпускнікоў факультэта Генеральнага штаба Ўзброеных сіл Ваеннай акадэміі Беларусі і вайскоўцаў акадэмій Расеі.

"Гістарычны досвед беларускага народа, суровыя рэаліі сусветнай палітыкі патрабуюць ад нас пастаяннай увагі да пытанняў нацыянальнай бяспекі", - заявіў Аляксандра Лукашэнка.

Пры гэтым беларускі кіраўнік падкрэсліў, што падтрыманне войска ў самай высокай ступені абароназдольнасці заўсёды будзе прыярытэтнай задачай кіраўніцтва краіны, перадае "Інтэрфакс". "Незалежную палітыку можна праводзіць толькі тады, калі мы будзем моцныя, здольныя даць рашучы адпор замахам на нашую краіну і яе суверэнітэт", - перакананы ён.

Лукашэнка дадаў, што ў Беларусі завершаны перыяд рэфармавання войска, але працягваецца яе наступнае ўдасканаленне і развіццё з мэтай пераводу на якасна новы ўзровень. "Гэта дазваляе адпавядаць патрабаванням часу", - лічыць кіраўнік Беларусі.

Ён дадаў, што найважнейшая задача Ўзброеных сіл Беларусі заключаецца ў "падтрыманні высокай ступені боегатоўнасці і недапушчэнні перарастання ваеннай небяспекі ў ваенную пагрозу".

Кажучы аб становішчы ў свеце, беларускі кіраўнік адзначыў рэзкую актывізацыю "ваеннай і тэрарыстычнай дзейнасці ў шматлікіх рэгіёнах планеты, у тым ліку і на нашым еўрапейскім кантыненце". "Прасоўванне НАТА на ўсход, разгортванне ў непасрэднай блізкасці ад нашых межаў элементаў амерыканскай сістэмы стратэгічнай супрацьракетнай абароны, дэвальвацыя міжнародна-прававой базы ў галіне кантролю над узбраеннямі сур'ёзна ўскладняюць ваенна-палітычную сітуацыю", - працягнуў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама падкрэсліў, што "эканамічныя санкцыі супраць нашай краіны, палітычны ціск і спекуляцыі па пытаннях свабоды і дэмакратыі супярэчаць прынцыпам добрасуседства і супрацоўніцтва".

Лукашэнка са шкадаваннем адзначыў, што "з вуснаў некаторых заходніх палітыкаў пастаянна гучаць адкрытыя заклікі да антыканстытуцыйнай змены ўлады ў краіне, да насаджэння заходняй мадэлі так званай дэмакратыі".

У гэтай сувязі ён падкрэсліў, што "мэта такіх дзеянняў - дэстабілізацыя становішча, знішчэнне палітычнай сістэмы, падначаленне суверэннай дзяржавы тым сілам, якія імкнуцца да ўсталявання аднапалярнага свету". "Сапраўдная незалежнасць - гэта незалежнасць ад дыктату з боку моцных дзяржаваў, ад навязвання ладу жыцця чужога менталітэту народа", - перакананы Лукашэнка.

Ён таксама выказаў упэўненасць у неабходнасці развіваць рэгіянальную групоўку войскаў Беларусі і Расеі, "якая з'яўляецца гарантам бяспекі заходніх межаў "саюзнай дзяржавы".

На погляд Лукашэнкі, Беларусь, якая за гады незалежнасці не ўвязалася ні ў адзін міжнародны канфлікт, з'яўляецца "апорай міру і бяспекі ў еўрапейскім рэгіёне".

"Беларусь няўхільна выконвае міжнародныя дамоўленасці, адвяргае сілавыя метады як прыладу знешняй палітыкі, выступае актыўным удзельнікам працэсу ўмацавання міжнароднай бяспекі", - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка таксама выказаў меркаванне, што забеспячэнне нацыянальнай бяспекі немагчымае без граматнага ўсебакова падрыхтаванага афіцэра-прафесіянала. "Таму нашая дзяржава робіць усё, каб у вучэбных установах афіцэры атрымлівалі сучасную якасную падрыхтоўку", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На прыёме прысутнічалі 149 выпускнікоў, у тым ліку першыя выпускнікі факультэта Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Беларусі. А.Лукашэнка ўручыў дванаццаці выпускнікам, якія скончылі вайсковыя вучэбныя ўстановы з залатым медалём, лісты аб абвяшчэнні падзякі прэзідэнта Беларусі. Ён таксама ўручыў генеральскія пагоны двум прадстаўнікам міністэрства абароны і двум Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Напісаць каментар (32)

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  14.03.10  15.03.10
EUR4 059.944 059.94
USD2 960.002 960.00
RUB100.72100.72

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   15.03   16.03 
Брэст Небольшая облачность+1
-7
Снег0
-6
Віцебск Снег-4
-13
Облачно-5
-18
Гомель Снег-3
-10
Снег-3
-9
Гродна Небольшая облачность+1
-8
Облачно+1
-8
Мінск Небольшая облачность-3
-12
Снег-3
-12
Магілёў Небольшая облачность-4
-12
Снег-4
-12

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: