banner1 banner1 banner1

16.07.2008

П'янага футбольнага суддзю пажыццёва дыскваліфікавалі (Відэа) 8

9:11, — Спорт

Судзейскі камітэт Беларускай федэрацыі футбола, паседжанне якога працягвалася больш сямі з паловай гадзін, вынес рашэнне аб пажыццёвай дыскваліфікацыі рэферы Сяргея Шмоліка.

Падчас матчу 13-га тура чэмпіянату Беларусі "Віцебск" - "Нафтан", які прайшоў 5 ліпеня, адзін з лепшых айчынных беларускіх арбітраў, рэферы ФІФА берасцеец Сяргей Шмолік часам паводзіў сябе неадэкватна, чым выклікаў падазрэнні ў тым, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Сам суддзя пасля гульні казаў, што ягоныя дзіўныя паводзіны былі звязаныя з болем у спіне, які абвастрыўся.

Пасля матчу галоўны суддзя прайшоў агляд на ўжыванне алкаголю ў псіханеўралагічным дыспансеры. Аналізатар пароў алкаголю зафіксаваў 1,170 мікраграмаў на літр у выдыханым паветры, што адпавядае 2,6 праміле (пасля 2,5 праміле надыходзіць цяжкая ступень алкагольнага ап'янення).

Па выніках сённяшняга паседжання судзейскі камітэт вынес рашэнне хадайнічаць перад дысцыплінарным камітэтам БФФ аб пажыццёвай дыскваліфікацыі Сяргея Шмоліка.

Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Куніца, паседжанне дысцыплінарнага камітэта адбудзецца ў бліжэйшыя дні. Але, па меркаванні Сяргея Куніцы, ягоны вердыкт наўрад ці стане абнадзейваючым для Сяргея Шмоліка. "У выніку службовага расследавання ўсе кропкі над "i" былі расстаўленыя. Так што дысцыплінарнаму камітэту застанецца толькі зацвердзіць рашэнне судзейскага камітэта", - сказаў намстарш БФФ.

Напісаць каментар (8)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта01.12.0802.12.08
EUR2 780.142 741.93
USD2 160.002 163.00
RUB78.2477.41

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: