banner1 banner1 banner1

16.07.2008

Студэнтаў-медыкаў будуць размяркоўваць на 15 гадоў? 27

9:43, — Грамадства

Такім чынам Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае вырашыць праблему недахопу лекараў у медыцынскіх установах краіны.

- У лекара ў руках занадта дарагое - здароўе і жыццё людзей, і жартаваць з гэтым нельга. Таму ўсялякія меры будзем прымаць. Мы цябе навучылі - ідзі, адпрацуй на дзяржаву, і не год-два.., 10 - 15 гадоў", -- сказаў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ў пятніцу віцебскую радзільню.

Няўжо прапанова Лукашэнкі стане рэальнасцю? Мала таго што ў медыцынскіх вну пад размеркаванне трапляюць нават платнікі, так яшчэ не мець магчымасць змяніць месца працы ў бліжэйшае дзесяцігоддзе, можа наогул адбіць ахвоту атрымліваць медыцынскую спецыяльнасць.

- У прынцыпе, большасць нашых выпускнікоў працуе і 10, і 15 гадоў па сваіх спецыяльнасцях, - распавёў у інтэрв'ю “КП в Беларуси” рэктар Менскага медыцынскага ўніверсітэта Павел Беспальчук. - А таго, хто не жадае ехаць па размеркаванні, не ўтрымаеш ніякімі спосабамі. У нас летась дзве выпускніцы, адна з якіх, дарэчы, год адпрацавала ў Менску, выплацілі добраахвотна па 35 мільёнаў рублёў і з'ехалі з Беларусі наогул. А то, пра што казаў прэзідэнт, звязана з мэтавай падрыхтоўкай. Тут сапраўды трэба нешта вырашаць. Магчыма, нават наогул ад яе адмаўляцца.

Бо на мэтавае накіраванне могуць разлічваць толькі тыя абітурыенты, якія скончылі сельскую школу і два гады пражылі на сяле. Але ў нас і так вельмі шмат рабят паступае менавіта з сельскай мясцовасці, з маленькіх гарадоў. А мэтавік ідзе па асобным конкурсе, але адмовіцца ад размеркавання можа сапраўды гэтак жа, як і любы бюджэтнік. Да прыкладу, дзяўчына выйдзе замуж за мінчука, народзіць дзіця. І усё, нікуды яна ўжо не паедзе. Я заўсёды абітурыентам на дні адчыненых дзвярэй раю прачытаць кнігу «Цім Талер, або Прададзены смех», дзе герой прадаў душу чорту. Так і мэтавае накіраванне - калі ўжо атрымаў яго, паступіў з палёгкай, будзь добры адпрацаваць. Можа быць, і 10 гадоў.

Напісаць каментар (27)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта01.12.0802.12.08
EUR2 780.142 741.93
USD2 160.002 163.00
RUB78.2477.41

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: