Падаткавікі зацікавіліся Управай БНФ
1- 16.07.2008, 11:38
Сакратарам сядзібы Партыі БНФ паступіла тэлефанаваньне з падаткавай інспэкцыі. Нягледзячы на тое, што падаткавая інспэкцыя мае падрабязную інфармацыю аб Партыі БНФ, супрацоўнікі інспэкцыі запытваліся, які штатны расклад сядзібы Партыі БНФ і ці атрымліваюць заробак тыя, хто там працуе.
Нагадаем, што сёньня ціску фінансавай міліцыі падвяргаюцца сотні дэмакратычных актывістаў па ўсёй краіне. У Дэпартамент фінансавых расследаванняў і падаткавыя інспекцыі выклікалі лідэраў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саньнікава і Зміцера Бандарэнку, лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, намесніка старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячорку, лідэра Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна, праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Веру Страмкоўскую, старшыню Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака, сябраў БХК Таццяну Процьку, Гары Паганяйлу, Зміцера Маркушэўскага, журналістку Ірыну Халіп, а таксама кандыдатаў на ўдзел у восеньскіх «парламенцкіх выбарах» ад дэмпартый і кандыдатаў у сябры выбарчых камісій.