9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты арыштавалі назіральніка БХК на 10 сутак прама ў рэанімацыі (абноўлена)

18

Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта ў Віцебску Павел Левінаў быў сёння затрыманы супрацоўнікамі міліцыі прама ў аддзяленні рэанімацыі 2-й гарадской клінічнай лякарні Віцебску.

Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 у Беларускім Хельсінкскім камітэце, учора ў 16.30 Павел Левінаў адправіўся на прыём да пракурора Віцебскай вобласці, у якога ён планаваў дамагчыся адмены незаконнага рашэння суда па ягонай справе. Нагадаем, што праваабаронца аказваў прававую дапамогу журналістам падчас ператрусаў па справе Мініча-Марозава-Абозава (справа «Мультклуба» аб палітычных мультфільмах, галоўным герояў якіх з'яўляецца Аляксандр Лукашэнка). Падчас працэсу праваабаронцу абвінавацілі ў тым, што ён нібыта нецэнзурна выказаўся ў адрас маёра ЎЎС Скарыновіча. Таксама Левінаў вінаваціўся ў непадпарадкаванні супрацоўнікам правапарадку. Міліцыянты нібыта знялі інцыдэнт на відэа, аднак запіс нікуды не прыклалі, паколькі камера прыналежыла аднаму з супрацоўнікаў міліцыі, і то, як ён распарадзіцца матэрыяламі здымкі, з'яўляецца ягонай асабістай справай. Па гэтай справе было некалькі паседжанняў, суд вынес рашэнне (10 сутак і 700 тыс. штрафу) у адсутнасці адказніка (хаця Левінаўі прасіў аб пераносе паседжання), што з'яўляецца супрацьзаконным.

Учора пасля сустрэчы з Левінавым пракурор Віцебскай вобласці абяцаў разабрацца ў сітуацыі. Аднак на выхадзе з будынка аблпракуратуры Левінава сталі затрымоўваць супрацоўнікі міліцыі, дэманструючы пастанову суда аб 10 сутках арышту. Левінаў паспрабаваў зноў патрапіць да пракурора, але ў выніку затрымоўвалі праваабаронцу яшчэ і супрацоўнікі АМАПа.

У РАЎС Першамайскага раёна Віцебску, куды даставілі Левінава, праваабаронцу стала дрэнна, і «хуткая» адвезла ягоў ва 2-ю Гарадскую клінічную лякарню Віцебску. Там дзяжурны кардыёлаг, перамовіўшыся з кімсьці па тэлефоне, … адмовіўся шпіталізаваць праваабаронцу. Выходзячы з лякарні, Левінаў знепрытомнеў. У сябе ён прыйшоў толькі праз некалькі гадзін у рэанімацыі. У праваабаронцы здарыўся гіпертанічны крыз.

Усю ноч каля палаты Левінава дзяжурылі чацвёра супрацоўнікаў міліцыі: намначальніка па грамадскай бяспецы Першамайскага РАЎС Дмітрыенка А.Г. і ягоныя падпарадкаваныя.

Раніцай Левінава, нягледзячы на даволі цяжкі стан, сталі выпісваць з лякарні. Як толькі праваабаронцу выдалі на рукі бальнічны ліст, у палату ўварваліся міліцыянты і прама ў бальнічнай вопратцы даставілі прадстаўніка БХК у Першамайскі РУЎС Віцебску. Праваабаронца будзе адбываць 10 сутак арышту.

«Праваабаронца абскардзіў усе пастановы аб накладанні на яго адміністрацыйнага спагнання, гэтыя пастановы яшчэ не разгледжаныя, але яны ўжо выконваюцца і Левінава арыштоўваюць. Відавочна, што міліцыя аказвае ціск на лекараў, якія не аказваюць належнай дапамогі чалавеку. Вядома, з нашага пункту гледжання, дзеянні міліцыі незаконныя. Прадстаўнік БХК стаў ахвярай пераследу за праваабарончую дзейнасць. І адбылося гэта з-за таго, што ён займаўся маніторынгам маючых адбыцца выбараў», -- заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 старшыня БХК Алег Гулак.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках