Акцыя салідарнасьці ў Берасьці: людзі памятуюць аб зьніклых палітыках (Фота)
4- 16.07.2008, 13:53
Сёньня раніцай у Берасьці актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” зладзілі акцыю, прысвечаную Дню салідарнасьці.
У цэнты гораду па праспэкце Машэрава яны вывесілі расьцяжку “16 -- Дзень салідарнасьці, мы вас памятаем” й нагадалі жыхарам гораду аб зьніклых у краіне палітыках й грамадскіх дзеячах.


