Кобрынскаму актывісту Аляксандру Меху пагражаюць (Аудыё)
17- 16.07.2008, 17:53
Кобрынскаму актывісту Аляксандру Меху, які стаў вядомы на ўсю краіну пасля таго, як здолеў запісаць на дыктафон размову з супрацоўнікамі КДБ, якія раілі яму не ўдзельнічаць ў “парламенцкіх выбарах”, патэлефанавалі з пагрозамі.
“8 ліпеня мне патэлефанавалі на мабільны тэлефон. Я прыняў выклік. Той, хто тэлефанаваў, адразу пачаў нецэнзурна выказвацца, абражаць, пагражаць мне. Я перапыніў яго і сказаў: "Я больш ня буду з вамі размаўляць". Потым адключыў тэлефон. На маім апараце зафіксаваўся нумар абанента - +375164225659. У тэлефонным даведніку гэты нумар зарэгістраваны на прыёмную дэпутата «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу». На наступны дзень, 9 ліпеня, я падаў заяву на імя пракурора Кобрынскага раёна М.І. Запарошчанкі з патрабаваньнем знайсьці таго, хто пагражаў мне, каб прыцягнуць да адказнасьці паводле дзеючага заканадаўства. Я таксама сустрэўся з пракурорам і заявіў, што лічу гэтыя пагрозы зьвязанымі з маім намерам прыняць удзел у выбарах у парламент, маючых адбыцца ў верасьні 2008 года ”, -- распавёў Аляксандр Мех праваабарончаму цэнтру «Вясна».
Нагадаем, што пасля таго, як інжэнер ААТ «Белтрансгаз», сябра Партыі БНФ Аляксандр Мех прыняў рашэнне ўдзельнічаць у «парламенцкіх выбарах», яго звольнілі з працы. Актывіста выклікалі на «прафілактычную» гутарку ў КДБ, якую палітыку атрымалася запісаць на мабільны тэлефон.