10 чэрвеня 2026, Серада, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чарнобыльскай» арганізацыі адмовілі ў рэгістрацыі

1

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі грамадскага сацыяльна-экалагічнага аб'яднання "Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў".

Ініцыятар стварэння арганізацыі сябра-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Нікітчанка нагадаў, што першы сход заснавальнікаў аб'яднання адбыўся ў Менску 29 верасня 2007 года. Дакументы на рэгістрацыю цэнтра былі пададзеныя ў Мінюст 15 лютага 2008 года. Тады чыноўнікі адмовілі ў рэгістрацыі цэнтра на той падставе, што не ўсе заснавальнікі прысутнічалі на арганізацыйным сходзе.

22 сакавіка ў Менску прайшоў паўторны сход ініцыятараў аб'яднання, і ўстаноўчыя дакументы ізноў былі накіраваныя ў Мінюст. У маі чыноўнікі паведамілі, што адкладаюць разгляд рэгістрацыйных дакументаў у сувязі з неадпаведнасцю заканадаўству шэрагу палажэнняў статуту цэнтра. "Мы так і не дамагліся адказу на пытанне аб тым, якія палажэнні статуту аб'яднання супярэчаць заканадаўству, — сказаў І.Нікітчанка. — У лісце, атрыманым з Мінюста 16 ліпеня, адмова ў рэгістрацыі цэнтра матывуецца тым, што некаторыя з ініцыятараў аб'яднання не прысутнічалі на ягоным ўстаноўчым сходзе. Аднак гэта не адпавядае ісціне".

Па словах навукоўца, ініцыятары стварэння цэнтра маюць намер аспрэчваць рашэнне Мінюста ў Вярхоўным судзе Беларусі.

І.Нікітчанка адзначыў, што мэта стварэння аб'яднання — аказанне дапамогі асобам, пацярпелым ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы і іншых тэхнагенных катаклізмаў, якія выклікаюць радыяцыйнае апрамяненне. Цэнтр плануе займацца маніторынгам постчарнобыльскіх наступстваў; зборам інфармацыі аб розных ініцыятывах па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы, у тым ліку аб тэхналогіях вытворчасці чыстай сельгаспрадукцыі на тэрыторыях, забруджаных радыяцыяй; распрацоўкай і рэалізацыяй асветніцкіх праграм; выданнем і распаўсюджваннем друкаваных матэрыялаў аб пераадоленні постчарнобыльскіх наступстваў; арганізацыяй абмену досведам паміж сябрамі аб'яднання, а таксама правядзеннем даследаванняў і публічных мерапрыемстваў (дыскусій, сустрэч, лекцый, канферэнцый, семінараў, сімпозіумаў, форумаў і выставаў).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках