9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаванага ў лякарні назіральніка за «выбарамі» збівалі?

4
Арыштаванага ў лякарні назіральніка за «выбарамі» збівалі?

Брат прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага камітэта Паўла Левінава паведаміў, што праваабаронцу пры затрыманні былі нанесеныя целавыя пашкоджанні.

Як паведаміў брат Паўла Левінава, у судмедэкспертаў праваабаронцу зноў стала дрэнна, і яму выклікалі «хуткую».

У сувязі з гэтым праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Беларускі Хельсінкскі камітэт" (БХК) звярнулася да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча з просьбай праверыць законнасць затрымання віцебскага праваабаронца.

Як паведамлялася раней, 16 ліпеня П.Левінава даставілі ў Першамайскі РАЎС Віцебска прама з лякарні. Судовая пастанова аб ягоным 10-суткавым арышце была вынесеная яшчэ 26 мая. Суддзя суду Першамайскага раёна горада Валянціна Кісмерошкіна прызнала праваабаронцу вінаватым у здзяйсненні правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 17.1 і 23.4 КААП (дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Гаворка ідзе аб падзеях 27 сакавіка 2008 года. У той дзень П.Левінаў прыехаў дадому да віцебскага журналіста Вадзіма Баршчэўскага, дзе супрацоўнікі КДБ здзяйснялі ператрус, для аказання прававой дапамогі. Прадстаўнікі праваахоўных органаў затрымалі Левінава, абвінаваціўшы яго ў непадпарадкаванні прадстаўнікам улады і ва ўжыванні нецэнзурных выразаў. Амаль два месяцы прадстаўнік БХК спрабаваў аспрэчыць дадзенае рашэнне суду і давесці сваю невінаватасць.

Па інфармацыі БХК, П.Левінава павезлі для адбыцця арышту прама з палаты рэанімацыі 2-й клінічнай лякарні Віцебску, куды ён патрапіў напярэдадні. 15 ліпеня праваабаронца пабываў на прыёме ў пракурора Віцебскай вобласці Генадзя Дыско з мэтай дамагчыся адмены рашэння суду. Пракурор абяцаў разабрацца ў сітуацыі, аднак пры выхадзе з будынка пракуратуры Левінава затрымалі і даставілі ў міліцыю. Там праваабаронцу стала дрэнна, і яго на машыне хуткай дапамогі адвезлі ва 2-ю лякарню. Па інфармацыі БХК, дзяжурны кардыёлаг, перамовіўшыся з кімсьці па тэлефоне, адмовілася шпіталізаваць Левінава. Выходзячы з лякарні, ён знепрытомнеў і ачуўся толькі праз некалькі гадзін у палаце рэанімацыі.

БХК просіць Р.Васілевіча правесці праверку законнасці затрымання П.Левінава, забяспечыць абарону ягоных правоў, а таксама высвятліць у медыкаў, ці можа арыштаваны адбываць пакаранне ў цяперашнім стане здароўя.

Копіі ліста накіраваныя адмысловым дакладчыкам ААН па сітуацыі з праваабаронцамі і па пытаннях катаванняў Маргарэт Секаггія і Манфрэду Новаку, а таксама ў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках